Грамадства1414

Мэр Гродна адказаў, чаму ў горадзе няма беларускамоўных школ

Старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой падчас гутаркі з грамадскім актывістам Дзмітрыем Фурманавым распавёў, чаму ў Гродне няма беларускамоўных школ, піша Hrodna.life.

Дзмітрый Фурманаў з’яўляецца адным са стваральнікаў Telegram-чата «Гродно Для Жизни Chat». Штодня там абмяркоўваюць праблемы горада. Актывіст 8 красавіка збіраўся да старшыні гарвыканкама на асабісты прыём з двума дзясяткамі пытанняў ад гродзенцаў, але з-за небяспечнай эпідэміялагічнай сітуацыі прыйшлося абмежавацца размовай па тэлефоне. Дзмітрый закрануў і тэму беларускамоўных школ у Гродне.

Што з беларускамоўнымі школамі ў Гродне зараз

Сёння ў Гродне няма аніводнай цалкам беларускамоўнай школы. Класы з навучаннем на беларускай мове ёсць у школах №32 і 34. Таксама сёння ў Гродне працуюць тры дзіцячыя садкі з беларускамоўнымі групамі (№ 45, 65, 83).

Як змянялася сітуацыя

У пачатку 1990-х у Гродне было 28 школ з выкладаннем на беларускай мове. Потым не засталося ніводнай. Толькі 10 гадоў таму ў горадзе зноў з’явілася магчымасць вучыцца па-беларуску.

Што будзе рабіць гарвыканкам

Мечыслаў Гой: «Як такіх планаў [павялічыць колькасць беларускамоўных груп і класаў — рэд.] няма, але ўсё робіцца проста. Калі група бацькоў, нават невялікая, захоча, каб іх дзіця ў дзіцячым садзе навучалася на беларускай мове, прыняць такое рашэнне не праблема. У нас у штаце ёсць выкладчыкі. Мы можам фармаваць вялікія і невялікія групы ў дзіцячых садках.

Школы таксама не праблема. Але жадаючых асабліва няма. Ёсць, але не тая колькасць. А беларускую мову, на жаль, мы пачалі забываць, гэта не зусім добра. Я з вамі салідарны ў гэтым.

Шмат што залежыць ад уладаў, але больш залежыць ад бацькоў. Вось прыклад з польскай мовай: у нас пажадалі трэці клас адкрыць у 36-й школе [школа з польскай мовай навучання, дзе раней не ўдавалася стварыць больш за два першыя класы — рэд.]. Не праблема, мы адкрылі. Не будзе такога жадання — закрыем.

З ВНУ — гэта не мая зона ўплыву, гэта рэспубліканская. Іх планы навучання і праграмы зацверджаны міністэрствам адукацыі».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Ці захочуць дзеці гэта насіць? Разабралі новыя калекцыі школьнай формы1

Ці захочуць дзеці гэта насіць? Разабралі новыя калекцыі школьнай формы

Усе навіны →
Усе навіны

Шторм нарабіў бяды ў Вілейскім і Маладзечанскім раёнах1

Беларус з Канады некалькі гадоў судзіўся з жонкай за дзяцей. Жонка хацела, каб выплачваў грошы і на яе ўтрыманне9

Тэлеграм-канал Марыны Золатавай прызналі экстрэмісцкім1

На «Беларуськаліі» загінуў 29‑гадовы рабочы

Ціханоўская заклікала беларусаў на эміграцыі быць больш актыўнымі, а не спадзявацца на кабінеты56

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу13

У Венесуэле пачаліся перамовы паміж уладамі і апазіцыяй1

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot19

У Вільні раскапалі месца італьянскага саду Радзівілаў і галоўнай пушкарні ВКЛ. Тут пабудуюць элітнае жыллё20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці захочуць дзеці гэта насіць? Разабралі новыя калекцыі школьнай формы1

Ці захочуць дзеці гэта насіць? Разабралі новыя калекцыі школьнай формы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць