Грамадства

У Астравецкім раёне з санкцыі пракурора 12 чалавек прымусова праверылі на каранавірус 

Пракурор Астравецкага раёна санкцыянаваў прымусовае медасведчанне 12 чалавек, паведамілі БЕЛТА ў службе інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.

Супрацоўнікі Астравецкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ўстанавілі грамадзян, якія адносіліся да кантактаў першага ўзроўню па COVID-19. Пры гэтым 12 з іх ўхіліліся ад абавязковага медыцынскага агляду.

«Доктарска-кансультацыйная камiсiя Астравецкай ЦРБ на падставе арт.19 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прадухіленні распаўсюджвання захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, віруса імунадэфіцыту чалавека» вынесла заключэнне аб неабходнасці прымусовага медыцынскага агляду гэтых асоб у стацыянарных умовах», — распавялі ў пракуратуры.

Улічваючы высокую верагоднасць інфіцыравання каранавірусам, пракурор Астравецкага раёна Аляксей Тамчонак санкцыянаваў гэтае рашэнне.

Некалькі дзён гэтыя людзі знаходзіліся пад медыцынскім наглядам, а пасля былі ізаляваны ў хатніх умовах. Кожнаму з іх ўручана патрабаванне аб выконванні правіл паводзін у самаізаляцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі23

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская прэм'ерка пракаментавала беларуска-польскія адносіны пасля абмену вязнямі і акрэсліла перспектывы для Літвы6

Украінскія дроны падбілі два расійскія верталёты ў Варонежскай вобласці ВІДЭА1

«Я не бомж, у мяне нават белыя шкарпэткі». У Мінску дзяўчына з Луганска расклала палатку проста ў пад'ездзе шматпавярховіка, устрывожыўшы жыхароў20

У Крычаве котка дапамагае курыцы даглядаць куранят ВІДЭА

Чаму некаторыя лекі каштуюць 2 мільёны даляраў? Тлумачыць эксперт6

Кітай заблакаваў спробу Meta выкупіць распрацоўшчыка агента штучнага інтэлекту Manus

Стала вядома імя пятага абмененага шпіёна, якога Польшча аддала Расіі1

Пад Салігорскам два кіроўцы па чарзе наехалі на аднаго і таго ж чалавека

Адна з авіякампаній увяла ў сваіх самалётах спальныя месцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі23

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць