Свет

Ад сёння ў Польшчы ўводзіцца абавязак закрываць рот і нос у грамадскіх месцах

Пачынаючы з сёння, у Польшчы ўводзіцца абавязак хаваць рот і нос у грамадскіх месцах. Гэта чарговы этап у барацьбе з эпідэміяй COVID-19, — растлумачыў намеснік галоўнага санітарнага інспектара Польшчы Гжэгаж Худзік, паведамляе «Радыё Польшча».

«Такім чынам мы абараняем нашу слізістую ад віруса, ад яго трапляння ў нашы дыхальныя шляхі, дзе вірус можа эфектыўна размножвацца, выклікаючы магутныя сімптомы хваробы. Функцыю бар'ера можа выконваць хустка, шалік і, вядома ж, маскі, якія можна пашыць самому або купіць гатовую», — сказаў Гжэгаж Худзік.

Намеснік галоўнага санітарнага інспектара Польшчы дадаў, што закрытыя рот і нос не вызваляюць ад абавязку выконваць сацыяльную дыстанцыю.

Абавязак хаваць рот і нос у грамадскіх месцах не распаўсюджваецца на дзяцей ва ўзросце да 4 гадоў і людзей, якія маюць сур'ёзныя праблемы з дыханнем ці няздольных самастойна здымаць маскі або шалікі.

Апошнія дні ў Польшчы новая колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам зменшылася. Рост быў толькі ўчора — 380, але гэта меней чым у Беларусі (у Беларусі ўчора 447), усяго ў Польшчы 7 852 выпадкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць