У Налібоцкай пушчы сфатаграфавалі рысь, што спала на самай вершаліне дрэва. А потым пачала спускацца ФОТЫ
У Налібоцкай пушчы заолагі сфаграваліся рысь, што спала на дрэве. Пра гэта паведаміў вучоны Вадзім Сідаровіч у сваім фэйсбуку, піша Tut.by.

«Нарэшце мы задакументавалі гэта», — напісаў ён на старонцы ў Facebook.

Усё здарылася днём 19 красавіка ў Налібоцкай пушчы. У нейкі момант навукоўцы пачулі крык рысі. Яны наблізіліся да месца, адкуль ішоў гук, і ўбачылі на дрэве, на вышыні каля 16 метраў, рысь.


Заолагі паставілі фотапасткі і хутка сышлі. Рысь спусцілася праз 50 хвілін, спуск з вялізнага дрэва заняў менш за хвіліну.

Гэта быў невялікі самец рысі. Ён з'явіўся на мясцовасці, дзе раней жыў іншы самец па мянушцы Базыль (але той знік восенню 2019-га, як мяркуюць заолагі, загінуў).
— Мы думаем, гэты навічок сваім крыкам абазначаў сваю тэрыторыю. Увечары напярэдадні мы ўжо чулі падобныя крыкі, — распавёў навуковец.
Каментары