Здароўе77

Маштабнае даследаванне французскіх эпідэміёлагаў паказала, якая доля насельніцтва ўжо перанесла каранавірус

Даследаванне французскіх эпідэміёлагаў дало самую поўную на гэты момант статыстыку, які працэнт насельніцтва ўжо выпрацаваў да каранавіруса імунітэт і колькі складае смяротнасць ад каранавіруса ў розных узроставых групах. 

Ламбардыя, Нью-Ёрк, Мадрыд, Эльзас — у многіх рэгіёнах і гарадах свету смяротнасць перавысіла планку 0,1-0,2% цягам усяго двух месяцаў распаўсюду каранавіруса.

І гэта толькі ўлічаныя смерці — калі пацыенту быў зроблены дыягназ. Акрамя таго, частка людзей памірае дома або без зробленага аналізу. Але нават гэтая лічба паказвае маштаб праблемы, з якой сутыкнулася чалавецтва.

У Ламбардыі (рэгіён у Італіі з цэнтрам у Мілане) па стане на 22 красавіка зарэгістраваныя 12 740 смерцяў. Насельніцтва рэгіёна складае 10,1 мільёна чалавек. Такім чынам, каэфіцыент смяротнасці ад каранавіруса за два месяцы там склаў як мінімум 0,12%.

Яшчэ больш драматычная сітуацыя склалася ў тых раёнах Ламбардыі, дзе вірус распаўсюдзіўся найбольш. Так, у правінцыі Бергама з яе 1,1 мільёна жыхароў працэнт смяротнасці дасягнуў 0,26%.

У Мадрыдзе смяротнасць склала 0,11%, амаль такога ж узроўню яна сягнула ў другім па ступені ўражанасці рэгіёне Іспаніі — Кастыліі-Ламанча.

Узровень 0,1% перавысіла смяротнасць і ў штаце Нью-Ёрк у ЗША, дзе зарэгістравана больш за 20 тысяч смерцяў.

Каранавірус зачапіў не толькі мегаполісы, але і малыя гарадкі. Такія як Сан-Марына ў Італіі. У гэтай мікрадзяржаве з 35 тысячамі жыхарамі ад кароны памерлі ўжо 40 грамадзян, або 0,12% насельніцтва.

Мы часам абстрактна ўспрымаем працэнтныя паказчыкі, тым больш дробы, як і чужыя беды. Аднак можна ўявіць гэта ў праекцыі на сваю краіну. Такі ж працэнт ад насельніцтва Беларусі — гэта больш за 11 тысяч чалавек.

Калі вірус шырока пранікае ў папуляцыю, то спыніць яго цяжка. Ва ўсіх вышэй пералічаных рэгіёнах колькасць новых заражэнняў застаецца даволі высокай. Але яна прынамсі застаецца больш-менш на адным узроўні, а не расце ў геаметрычнай прагрэсіі, як было, калі людзі не перасцерагаліся.

Навукоўцы пакуль не рашаюцца спрагназаваць, калі пандэмія пойдзе на спад, бо вірус зусім мала вывучаны. Пры найгоршым сцэнары гэта здарыцца тады, калі імунітэт выпрацуе большасць насельніцтва. Акурат цяпер адразу ў некалькіх краінах стартуюць вялікія даследаванні на выяўленне антыцел да каранавіруса, якія пакажуць, на якім этапе пандэмія цяпер. Ёсць спадзяванні, што працэс напрацоўкі групавога імунітэту акажацца хуткі. Аднак раней часу расслабляцца не трэба.

Па выніках даследавання, праведзенага Інстытутам Пастэра, цэнтрам Inserm Універсітэта Сарбона і Службай аховы здароўя Францыі, была створаная матэматычная мадэль, якая паказала, што да 11 мая, калі Францыя мае пачаць аслабляць каранцінныя абмежаванні, у краіне каранавірус перанясуць усяго толькі 5,7% насельніцтва. 

Пры гэтым даследчыкі выявілі, што ў Францыі шпіталізацыя спатрэбілася прыкладна 2,6% заражаных людзей. А смяротнасць складае прыкладна 0,53% ад агульнай колькасці людзей, якіх зачапіў вірус.

Гэты працэнт мізэрна малы сярод дзяцей і моладзі да 20 гадоў (0,001%), але высокі (8,3%) ва ўзроставай групе 80+.

0,53% — гэта намнога менш, чым меркавалася раней, але ўсё адно нашмат — у 10 разоў — больш, чым пры звычайным грыпе.

Дзякуючы строгім каранцінным абмежаванням індэкс рэпрадукцыі віруса ў Францыі знізіўся з 3,3 да 0,5, паказала даследаванне.

Каментары7

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

Са скаладромам і залай бокса. Комплекс «Дынама» на вуліцы Даўмана адкрыюць у маі пасля рэканструкцыі

Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць