«Паклікалі казла зарэзаць»: у вёсцы пад Мінскам знайшлі закапаны труп. Падрабязнасці
23 красавіка ў вёсцы Звянячы ў Мінскім раёне, следчыя знайшлі цела мужчыны. Труп быў закапаны ў канаве.
Вядома, што мужчыну звалі Аляксандр, яму было 65 гадоў.
«Ён сам з Мінска, але, па чутках, кватэру перапісаў на пляменніка, які дзядзьку выгнаў — не сцярпеў алкагалізму. Пасля Аляксандр жыў тут, з мясцовай жанчынай Марынай. Яна таксама бядовая: піла, даўно страціла дзяцей, іх забралі, а яе пазбавілі бацькоўскіх правоў, — кажуць у вёсцы. — Пасля з Аляксандрам Марына разышлася — яго выгнала, пачала з іншым мужыком жыць. Новага кавалера звалі Слава», — расказваюць вяскоўцы.
Пасля няўдалага раману Аляксандр не з’ехаў з вёскі. Жыў, як кажуць, то ў вагончыку, то часам яго пускаў да сабе ў качагарку адзін з мясцовых. Калі Аляксандр атрымліваў пенсію, яго былая каханка і той Слава запрашалі да сябе: пілі ўтраіх. А як пенсія Аляксандра заканчвалася, яго зноў выганялі на вуліцу, узгадваюць у вёсцы.
У лістападзе Марына і Слава ў чарговы раз паклікалі Аляксандра да сябе: дапамагчы зарэзаць казла. Больш Аляксандра ніхто не бачыў.
Пляменнік мужчыны падняў шум толькі ў красавіку. Следчыя апыталі мясцовых, тыя ўказалі на экс-каханку. Жанчыну праверылі на паліграфе. У выніку яна распавяла, што цела Аляксандра закапанае ў канаве.
У забойстве падазраюць сужыцеля жанчыны Славу. Ён пад вартай. Мужчыну пагражае ад 6 да 15 гадоў за забойства.
Каментары