З 11 мая ў Літве плануюць трэці этап змякчэння каранціну, дазволяць невялікія сходы, паведаміў міністр культуры, піша Delfi.lt.
«У адпаведнасці з планам, ён (трэці этап змякчэння) можа пачацца 11 мая. Тады можна будзе збольшага пачаць правядзенне работы культурных устаноў, магчыма, абмежаваныя сходы», — сказаў 24 красавіка міністр культуры Літвы Міндаўгас Кветкаўскас.
«Для нас гэта вельмі актуальнае пытанне, мы ўзгадняем гэта і з установамі, і з асацыяцыямі. Паспрабуем узгадніць гэтыя пытанні да трэцяга этапу змякчэння каранціну», — сказаў ён. Па словах міністра, трэба знайсці рашэнне ў пытанні людзей з групы рызыкі, а таксама падабраць характарыстыку бяспечнай адлегласці.
«Нам трэба творча падысці да пошуку рашэнняў», — сказаў міністр.
Аднак ён падкрэсліў, што неабмежаваныя масавыя мерапрыемствы магчымыя толькі на апошнім этапе. «Самая высокая небяспека заражэння — падчас масавых мерапрыемстваў», — падкрэсліў міністр.
Ён паведаміў, што на змякчэнне наступстваў COVID-19 у сферы культуры ўрад выдзеліў 8,3 млн. еўра.
Нагадаем, што каранцін у Літве дзейнічае з 16 сакавіка.
Каментары