Нерухомасць3131

Бацюшка з Крычава дзеля царкоўнай крамы разбурыў замчышча ХІІ стагоддзя — і атрымаў штраф

Каб паставіць побач з Мікалаеўскай царквой у Крычаве царкоўную краму, настаяцель знёс частку Замкавай гары, якая мае гістарычную і культурную каштоўнасць.

У выніку яго аштрафалі на 25 базавых велічынь (675 рублёў) — за самавольнае будаўніцтва. 

Мікалаеўская царква ў Крычаве стаіць на Замкавай гары. Фота mogeparhia.by.

У Крычаўскім райвыканкаме «Нашай Ніве» расказалі, што з іерэям Ігнатушкам размовы вяліся не раз.

«Яшчэ ў 2016 годзе паведамілі бацюшку, як праводзіць работы, які алгарытм. Калі ў нас праходзіла газіфікацыя дзвюх вуліц на аналагічнай гары, я яму на прыкладзе паказваў, колькі трэба пахадзіць па інстанцыях, атрымаць дазволы», — успамінае галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва Крычаўскага райвыканкама Аляксандр Зайцаў.

Замчышча, на якім стаіць царква, узгадваецца ў пісьмовых крыніцах з ХІІ стагоддзя. Адсюль зараджаўся горад. У 1980-я, падчас раскопак, на замчышчы былі знойдзены ўнікальныя артэфакты. Напрыклад, залаты ўгорскі дукат — рэдкая манета.

Пасля — развал Савецкага Саюза, было не да археалогіі. Цяпер жа культурны слой парушаны, знесена некалькі метраў вала — праз будаўніцтва, якое самавольна распачаў іерэй Ігнатушка.

«Яшчэ б нічога, каб там планавалася паставіць памяшканні, дзе б адпраўляліся абрады. Дык не — царкоўная крама, камерцыйны складнік! — абураецца Аляксандр Зайцаў. — Такое адчуванне, што яны хочуць мінімізаваць заканадаўчыя моманты, парушаючы ўсё і ўся».

Цяпер будаўнічыя работы побач з царквой спыненыя.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць