Культура

Спектакль «Кароль Лір» Купалаўскага тэатра пакажуць у жывым эфіры

29 мая на відэасэрвісе VOKA адбудзецца трансляцыя найноўшага спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Кароль Лір». Пастаноўку можна будзе ўбачыць бясплатна з любой кропкі Беларусі.

«Кароль Лір» стаў першай і галоўнай прэм’ерай юбілейнага сезона — да гэтай знакамітай п’есы купалаўцы звярнуліся ўпершыню. Каб героі Шэкспіра загаварылі па-беларуску, для пастаноўкі рэжысёр Мікалай Пінігін узяў тэкст Юрыя Гаўрука — выбітнага перакладчыка і ў мінулым рэдактара тэатра.

Сцэнаграфія і касцюмы да спектакля зроблены маладой мастачкай Кацярынай Шымановіч, чыя дэбютная праца на вялікай сцэне Купалаўскага — «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» — стала адным з галоўных тэатральных адкрыццяў мінулага сезона. Музыка да пастаноўкі напісана кампазітарам Андрэем Зубрычам.

У ролі Ліра — народны артыст Беларусі Віктар Манаеў. Выхаваўшы трох дачок, кароль Брытаніі вырашае падзяліць дзяржаву на часткі і аддаць карону. Стомлены ўладар хоча дажыць свае дні ў любові. Але нашчадкі думаюць інакш — атрымаўшы уладу, яны адмаўляюцца ад бацькі і старога караля. Лір становіцца выгнаннікам у голым полі, дзе ад колішняй велічы засталіся цьмяныя ўспаміны.

Ролі дачок Ліра выконваюць Вікторыя Чаўлытка (Ганерылья), Валянціна Гарцуева (Рэгана) і Марта Голубева (Кардэлія). Таксама ў спектаклі задзейнічаныя Дзмітрый Есяневіч, Раман Падаляка, Ігар Сігоў, Андрэй Градабоеў, Іван Кушнярук, Іван Трус, Андрэй Дробыш, Аляксандр Казела, Аляксандр Паўлаў, Аляксандр Зелянко, Андрэй Кавальчук, Павел Астравух, Міхаіл Світа, Павел Паўлюць.

Жывы эфір 29 мая будзе даступны ў мабільным дадатку VOKA ці на сайце voka.tv з любой прылады і ў сетцы любога аператара Беларусі нават без аўтарызацыі. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў. Паказ пачнецца а 19-й гадзіне.

Анлайн-паказ ладзіцца ў межах спецыяльнага праекта да 100-га сезона тэатра, які праходзіць пры падтрымцы генеральнага партнёра — кампаніі А1.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць