У Лунінцы памёр 49-гадовы падпалкоўнік міліцыі. Тэст на каранавірус пацвердзіўся
Сяргей Валер'евіч Сухараў памёр у Брэсцкай абласной бальніцы. Як паведамілі ў Лунінецкім РАУС, падпалкоўнік Сухараў пайшоў на заслужаны адпачынак з пасады кіраўніка аддзялення правапарадку. На пенсіі працягваў працаваць у ваенізаванай ахове на станцыі Лунінец, піша Медыя-Палессе.
Як распавялі цяперашнія калегі ветэрана МУС, яго шпіталізавалі ў бальніцу ў пачатку мая. Затым перавялі ў Брэсцкую абласную бальніцу. Калегам па тэлефоне паведамілі, што тэст на каранавірус пацвердзіўся.
Хаваць ветэрана будуць у закрытай труне, але з усімі ўшанаваннямі, паведамілі ў РАУС.
Каментары