Грамадства22

У СБУ здаўся яшчэ адзін украінец, заявіўшы, што яго завербавалі ў Беларусі

Грамадзянін Украіны, ураджэнец памежнага зь Беларусьсю Рэпкінскага раёну Чарнігаўскай вобласьці, заявіў, што ў жніўні 2014 году быў завэрбаваны беларускімі памежнікамі для збору сакрэтнай інфармацыі пра ахову ўкраінскай мяжы, піша «Радыё Свабода».

Як вынікае з матэрыялаў судовай справы, беспрацоўны ўкраінец, які мае базавую сярэднюю адукацыю, у жніўні 2014 году ў «групе зь іншымі асобамі» перасек мяжу зь Беларусьсю па-за межамі пункту пропуску. Ён накіроўваўся да бацькоў, якія жывуць у вёсцы на Гомельшчыне.

Паводле ўкраінца, вэрбаваньне адбылося ў аддзеле памежнай берагавой аховы Гомельскай вобласьці, куды яго даставілі памежнікі пасьля затрыманьня. Ён пагадзіўся на супрацу, каб пазьбегнуць штрафу за незаконнае перасячэньне мяжы, магчымай дэпартацыі і далейшай забароны на ўезд у Беларусь.

Ён заявіў СБУ, што падпісаў пісьмовую згоду на негалосную супрацу зь беларускімі памежнікамі, а пазьней атрымаў заданьне зьбіраць інфармацыю пра інжынэрныя збудаваньні, асабовы склад, графікі дзяжурстваў, узбраеньне, вайсковую тэхніку аддзелу «Задзярэеўка» Чарнігаўскага памежнага атраду.

Служба бясьпекі Ўкраіны кваліфікавала пісьмовую згоду ўкраінца як дзяржаўную здраду — гэтае злачынства караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 12 да 15 гадоў. Але ад пакараньня грамадзянін Украіны быў вызвалены, бо добраахвотна паведаміў пра вэрбаваньне.

З адпаведнай заявай украінец зьвярнуўся ў спэцслужбу ўжо пасьля таго, як ён сабраў сакрэтную інфармацыю, але адмовіўся яе перадаваць беларускім памежнікам. Нібыта за гэтую адмову ўлетку 2016 году яго дэпартавалі зь Беларусі і забаранілі на адзін год уезд на беларускую тэрыторыю.

Каго яшчэ вэрбавалі?

З 2016 году стала вядома сама меней пра шэсьць заяваў аб вэрбаваньні ўкраінцаў беларускімі спэцслужбамі і яшчэ пра некалькі — расейскімі і польскімі органамі выведкі. У адным з выпадкаў завэрбаваны ў Беларусі грамадзянін Украіны нават назваў імя свайго беларускага куратара.

Пасьля першых аналягічных гісторый у прэсавым цэнтры Службы бясьпекі Ўкраіны «Свабодзе» заяўлялі, што такія факты фіксуюцца «амаль сыстэматычна». Што праўда, пра іх ніколі не паведамляюць афіцыйна — усе яны сталі вядомыя пасьля публікацыі судовых рашэньняў аб закрыцьці крымінальных спраў супраць украінцаў, якія добраахвотна паведамілі СБУ пра сваё вэрбаваньне.

У студзені 2020 году стала вядома, што ва Ўкраіне ўпершыню завялі крымінальную справу супраць супрацоўніка апэратыўна-вышуковага аддзелу Пінскага памежнага атраду Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, які нібыта займаўся вэрбаваньнем украінскіх грамадзян.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу2

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі баец два тыдні праседзеў у расійскім бліндажы з ворагам. І ўгаварыў яго самога здацца ў палон — украінскі8

Пуцін баіцца замаху і перавароту, паміж сілавікамі нарастае барацьба — разведка9

Зяленскі: Украінскія дроны могуць таксама праляцець на парадзе 9 Мая ў Маскве12

Севярынец: Мы не павінны быць ружовымі поні і казаць, што мы будзем гладзіць па галаве тых самых кадэбістаў альбо спецназаўцаў, якія б’юць людзей28

Цэнтр абароны персанальных звестак лічыць, што ДАІ з «табло ганьбы» парушае закон5

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу2

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць