Здарэнні44

Аварыя на Ракасоўскага +фота

Сутыкнуліся два аўто, адно з якіх урэзалася ў слуп. Пры гэтым была збітая жанчына, якая рыхтавалася пераходзіць дарогу. Адзін з кіроўцаў быў раней асуджаны за здзяйсненне ДТЗ, якое прывяло да цяжкіх наступстваў і быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы.

У аддзеле агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Мінгарвыканкаму карэспандэнту «НН» паведамілі, што ДТЗ здарылася прыблізна а 6-й вечара на праспекце Ракасоўскага насупраць кінатэатру «Салют». Легкавік «Рэно», якім кіраваў мужчына 1977 году нараджэння, рухаючыся па праспекце з боку вуліцы Малініна, здзяйсняў паварот у бок кінатэатра «Салют». Пры гэтым ён зачапіў легкавік «Пежо», які рухаўся па праспекце ў бок Малініна. Аўто сутыкнуліся, у выніку «Пежо», якім кіраваў 23-гадовы малады чалавек, вылецела на ходнікі, збіла жанчыну 1957 г.н. і ўрэзалася ў слуп. Жанчыну даставілі ў бальніцу з адкрытым пераломам галёначнай косці. Па правым баку праспекту Ракасоўскага ўтварыўся затор даўжынёй больш за кіламетр, які трымаўся некалькі гадзінаў.

Кіроўца «Рэно», як апынулася, раней быў асуджаны за здзяйсненне ДТЗ, якое прывяло да цяжкіх наступстваў і быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы.

Каментары4

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць