Выбары-20201717

Бабарыка: Мы прынялі меры, якія дазваляюць дайсці да выбараў

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта прэтэндэнт у прэзідэнты, банкір і мецэнат Віктар Бабарыка заявіў у інтэрв'ю Форбс.

«На гэты момант мае намеры заключаюцца ў тым, каб дайсці да 9 жніўня і перамагчы. Я не ведаю, якія аргументы і абставіны здольныя змяніць маю пазіцыю», — мяркуе ён.

Безумоўна, усе рызыкі пралічыць нельга, але асноўныя мы ўлічылі. Мы выдзелілі некалькі ключавых этапаў з магчымымі варыянтамі. Першы: здаць больш за 100 000 подпісаў прыхільнікаў для вылучэння. Тут мы абавязаны знізіць рызыкі, звязаныя са зборам, верыфікацыяй, захоўваннем і здачай подпісаў. Мы планавалі завяршыць этап да 15 чэрвеня, але ператрусы прывялі да таго, што і сёння мы не можам спыніць паток людзей, якія жадаюць паставіць подпіс у маю падтрымку.

На другім этапе, з 19 чэрвеня па 14 ліпеня, мы аб'явім аб новых ініцыятывах, звязаных з рэгістрацыяй мяне ў якасці кандыдата. У мяне ёсць ідэі, як працягваць працу падчас «этапу цішыні», калі фінальнае рашэнне павінен прыняць Цэнтрвыбаркам.

Трэці этап — рэгістрацыя: мяне могуць зарэгістраваць ці не зарэгістраваць кандыдатам.

Мы лічым другі варыянт практычна выключаным, таму што ён будзе азначаць фактычную адмену выбараў.

Больш за тое, у гісторыі сучаснай Беларусі ні разу не здымалі з выбараў кандыдата, які набраў больш за 100 000 подпісаў. Але разам з тым мы дапускаем такую ​​верагоднасць і маем сцэнар дзеянняў у такім выпадку.

— Вы запісалі відэазварот, які будзе апублікаваны ў выпадку вашага затрымання. Што гэта — прызнанне няздольнасці перамагчы на ​​выбарах, добраахвотная капітуляцыя ці страхоўка?

— Працытую савецкі фільм: гэта profession de foi — прафесійная трансфармацыя. Я 25 гадоў працую ў банках, і банкаўская сфера — праца з рызыкамі. Калі ты разумееш рызыкі, ты абавязаны выбудаваць сістэму іх кампенсацыі. Рызыку затрымання нельга выключаць, і мы загадзя прынялі меры, якія дазваляюць дайсці да выбараў 9 жніўня, нягледзячы на абставіны. Відэа — адзін з інструментаў кампенсацыі рызыкі.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый12

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Акцёр Сяргей Тоўсцікаў змагаецца з цяжкай хваробай1

«Вось я сваіх дзяцей вывез»: лідар «Народнай грамады» Вільскі ўпікнуў Бабарыку за сына ў турме16

«Мне пофіг. Штрафуйце мяне, я багаты». Турыст на Гаваях кінуў камень у рэдкага цюленя — мясцовыя жыхары не даравалі19

На самалёце Лукашэнкі прывезлі ў Маскву бульбу для Прыдыбайлы6

Колькасць войска Канады расце самымі хуткімі тэмпамі за 30 гадоў. Прычына не толькі ў Трампе1

Падсасонны расказаў, як беларускія спецслужбы падсылалі да яго агента3

Аляксей Хлястоў расказаў, што ў таксі працуе і яго сын3

У Гродне правялі рэканструкцыю вызвалення горада з фарсіраваннем Нёмана ФОТЫ9

Прапагандыстка з Кемерава, якая павіншавала маці зніклага на вайне расіяніна, выбачылася за гэта6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый12

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць