Грамадства77

Пераможца «Славянскага базару»: Баста, годзе! Мне сорамна, што я быў часткай гэтага механізма

Уладальнік Гран-пры «Славянскага базару» спявак Аляксей Грос вечарам 28 чэрвеня ў сябе ў інстаграме расказаў, што павінен быў выступаць на Рэспубліканскім балі выпускнікоў, але незадоўга да мерапрыемства яму патэлефанавалі і адмянілі гэта і іншыя выступленні. Спявак апублікаваў некалькі крытычных допісаў пра сітуацыю ў краіне, пра неабходнасць сумленных і справядлівых выбараў у Беларусі.

View this post on Instagram

#СтыдноМолчать - СТЫДНО БЫТЬ ЛИЦЕМЕРОМ! ... Если для сегодняшнего руководства Беларуси люди культуры, искусства и медиа - это безликие персонажи и скоморохи, то тогда мне стыдно, что я был частью этого механизма! Где-то месяц назад меня пригласили (и утвердили!) с выступлениями на «Президентский бал» для выпускников, на праздничный концерт 2-ого июля во Дворце республики в преддверии Дня независимости и на 3-е июля на традиционную площадку - Стелу! Ну и открытие «Славянский базар в Витебске» как обладателя Гран-при 2016 года. Проделана была работа: утверждён репертуар, костюмы (не улыбайтесь, у нас ещё так), запись общих песен и т.д. А буквально несколько дней назад раздался звонок: «Алексей, вас убрали со всех концертов!». Причина - публикации в Инстаграм, где я всего лишь высказываю своё мнение как гражданин Беларуси по поводу предвыборной ситуации в стране, да и ситуации в целом, делюсь своей реакцией на задержания мирных людей и собираю людей для участия в волонтёрской помощи врачам. Как сегодня оказалось, далеко ни один я попал в подобную ситуацию. До сегодняшнего дня я считал, что подобные публикации и высказывания коллег, спортсменов, блогеров - это скорее определённый хайп. Сейчас же точно понимаю, что это всего лишь гражданская позиция (и даже не политизация!), которой беларусы только начинают делиться, а за неё уже людей чихвостят. БАСТА, ХВАТИТ! А ведь такие истории сплошь и рядом, и только сейчас мы начинаем говорить, и видеть их! #ЖывеБеларусь

A post shared by Alexey Gross #АЭтотГросс (@grossalexey) on

«Калі для сённяшняга кіраўніцтва Беларусі людзі культуры, мастацтва і медыя — гэта безаблічныя персанажы і скамарохі, то тады мне сорамна, што я быў часткай гэтага механізма!

Дзесьці месяц таму мяне запрасілі (і зацвердзілі!) з выступамі на «Прэзідэнцкі баль» для выпускнікоў, на святочны канцэрт 2 ліпеня ў Палацы Рэспублікі напярэдадні Дня Незалежнасці і на 3 ліпеня на традыцыйную пляцоўку — Стэлу! Ну і на адкрыццё «Славянскага базару ў Віцебску» як уладальніка Гран-пры 2016 года. Праведзена была праца: зацверджаны рэпертуар, касцюмы (не ўсміхайцеся, у нас яшчэ так), запіс агульных песень і г. д. А літаральна некалькі дзён таму пачуў званок: «Аляксей, вас прыбралі з усіх канцэртаў!» Прычына — публікацыі ў інстаграме, дзе я ўсяго толькі выказваю сваё меркаванне як грамадзянін Беларусі наконт перадвыбарчай сітуацыі ў краіне, ды і сітуацыі ў цэлым, дзялюся сваёй рэакцыяй на затрыманні мірных людзей і збіраю людзей для ўдзелу ў валанцёрскай дапамозе дактарам», — піша спявак.

Ён запэўнівае, што не адзін трапіў у падобную сітуацыю.

«Да сёння я лічыў, што падобныя публікацыі і выказванні калег, спартсменаў, блогераў — гэта хутчэй пэўны хайп. Цяпер жа дакладна разумею, што гэта ўсяго толькі грамадзянская пазіцыя (і нават не палітызацыя!), якой беларусы толькі пачынаюць дзяліцца, а за яе на людзей ужо сварацца. Баста, годзе», — напісаў Грос.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу67

Грамадствадапоўнена67

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы15

Улюбёны ласунак зуброў назвалі ў паляўнічай гаспадарцы — яго даюць круглы год1

Стаматолаг з Мінска збіраецца бегчы 24 гадзіны3

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку3

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план13

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу67

Грамадствадапоўнена67

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць