Ад рэдакцыі1616

Па рашэнні ААЦ зноў адключаны NN.by. Чытайце нас на Nashaniva.by і ў сацсетках

Як мы толькі што даведаліся, па рашэнні Аператыўна-аналітычнага цэнтра NN.by ізноў будзе адключаны. Чытайце нас на Nashaniva.by і ў сацсетках.

Укантакце: https://vk.com/nashaniva/

Facebook: https://facebook.com/nashaniva/

Аднакласнікі: https://ok.ru/nashaniva/

Instagram: https://instagram.com/nashaniva/

Twitter: https://twitter.com/nashaniva/

Telegram: https://t.me/nashaniva/

Дамен NN.by, якім раней валодала УП «Суродзічы», быў выстаўлены на аўкцыён, запланаваны на сярэдзіну ліпеня. Гэты дамен мог бы атрымаць любы, хто заплаціць большую суму.

Аднак паводле правілаў, на аўкцыён не выстаўляюцца даменныя імёны з анулянаванай рэгістрацыяй, калі яны «з’яўляюцца тоеснымі альбо падобнымі да ступені змяшэння» з найменнямі зарэгістраваных кампаній. У сувязі з гэтым УП «ННбай» звярнулася да адміністратара нацыяльнай даменнай зоны (ТАА «Надзейныя праграмы») з просьбай перадаць тоесны дамен. Заяўка была задаволеная. «ННбай» стала гаспадаром дамена на два гады.

Тым часам УП «Суродзічы», які валодае «Нашай Нівай», дамовілася з «ННбай», што новая кампанія будзе весці сайт NN.by.

УП «ННбай» павінна быць унесенае ў дзяржаўны рэестр БелГІЭ. У нашай сітуацыі гэту заяўку падаюць «Надзейныя праграмы». Працэдура механічная, звычайна займае дзень-два, хоць фармальна можа займаць да 15 дзён.

Ад раніцы 30 чэрвеня сайт «Нашай Нівы» запрацаваў па звыклым дамене NN.by. Карыстальнікі, якія не ведалі пра часовы пераезд, змаглі вярнуцца на старонкі выдання. Па стане на вечар на сайце адначасова знаходзілася каля 2700 карыстальнікаў.

Увечары 30 чэрвеня Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце — спецслужба, якая кантралюе беларускі інтэрнэт, — паведаміла, што «ННбай» павінна зарэгістравацца ў сістэме БелГІЭ не пазней за 10 ліпеня.

Адначасова было ААЦ прыняў рашэнне аб тэрміновым прыпыненні працы дамена NN.by. Правайдары пачалі адключэнне сайта «Нашай Нівы».

Фармальна дамен NN.by павінен аднавіць працу пасля таго, як «ННбай» атрымае дазвол ад БелГІЭ. Як гэта будзе насамрэч, ніхто не ведае.

Пакуль што Рэдакцыя вяртаецца на дамен Nashaniva.by. Калі ласка, паведамце сябрам пра гэта.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ1

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

У жыхаркі Брэста скралі даражэзную брэндавую сумачку. Прынамсі яна ў гэта шчыра верыла2

Памятаеце кватэры, за прагляд якіх бралі па 7000 рублёў? Стала вядома, за колькі іх купілі13

Кіроўцаў аўтобусаў папулярнага ўнутрыбеларускага маршрута адзелі ва ўніформу

Анджэя Пачобута ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы6

У Нацыянальным мастацкім музеі выстава да 120‑годдзя Андрэя Бембеля, заснавальніка беларускай школы скульптуры1

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі23

«Нам не патрэбны эмоцыі — патрэбна дапамога». Мама зніклага чатыры дні таму Максіма распавяла пра пошукі сына і падтрымку людзей

Большасць індыйскіх нафтаперапрацоўчых заводаў адмовілася ад новых закупак расійскай нафты1

Прэзідэнт літоўскай «Linava» пра сітуацыю з дальбойшчыкамі ў Беларусі: Перавозчыкі злыя, не выключаюць магчымасці блакаваць дарогі ў Літве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ1

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць