Культура66

Хадановіч пераклаў хіт «Перамен!» на беларускую мову. Як вам?

Фота Сяргея Гудзіліна

Андрэй Хадановіч апублікаваў у сваім фэйсбуку пераклад хіта Віктара Цоя «Перамен!»

Прывід цяпла ў зелені шкла,
прывід агню — дым.
З кратаў гадоў каляндар выхапіў дзень
Вогнішча сонца згарае датла,
дзень дагарае зь ім,
на распалены горад падае цень.

«Перамен!» — прагнуць мільёны вачэй.
«Перамен!» — грукаюць сэрцы хутчэй.
У нашым смеху і ў нашых слязах, і ў пульсацыі вен
—»Перамен! Хутчэй перамен!»

Электрычны прамень нам працягвае дзень,
не шукайма запалак — дарма,
ды на кухні, як сіні квет, гарыць газ.
Цыгарэты ў руках, чай на стале,схема працуе сама,
і больш нічога няма — усё астатняе ў нас!

«Перамен!» — прагнуць мільёны вачэй.
«Перамен!» — грукаюць сэрцы хутчэй.
У нашым смеху і ў нашых слязах, і ў пульсацыі вен
— «Перамен!
Хутчэй перамен!»

Мы ня будзем фарсіць красамоўствам вачэй,
ані зграбнымі рухамі рук,
нам не трэба таго, каб адно аднаму не зманіць.
Цыгарэты ў руках, чай на стале, так замыкаецца круг,
і раптам нам робіцца страшна нешта змяніць.

«Перамен!» — прагнуць мільёны вачэй.
«Перамен!» — грукаюць сэрцы хутчэй.
У нашым смеху і ў нашых слязах, і ў пульсацыі вен
—»Перамен!
Хутчэй перамен!»

Андрэй Хадановіч адзначае, што гэта не першы пераклад «Перамен» на беларускую. Да гэтага пераклады рабілі Сяржук Сокалаў-Воюш і Анатоль Івашчанка.

Класічнае выкананне Цоя

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?13

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Усе навіны →
Усе навіны

56‑гадовы расійскі яхтсмен вярнуўся з кругасветкі і запісаўся на фронт, каб распрацоўваць дроны. І загінуў у першым штурме18

Беларускі падлетак вядзе тыкток пра жыццё на хутары і сабраў амаль 400 тысяч падпісчыкаў1

Еўрапейскія краіны абмяжоўваюць выкарыстанне сваёй паветранай прасторы для самалётаў, якія ваююць у Іране3

Супрацоўніцу Універсітэта культуры асудзілі за палітыку4

ЗША папрасілі Польшчу перакінуць на Блізкі Усход батарэю Patriot5

У Еўрасаюзе ўводзяць падатак на дробныя пасылкі з іншых краін2

У Грэцыі папярэдзілі пра дэфіцыт сыру фета, бо сталі масава хварэць авечкі1

На маршрут паміж Мінскам і Заслаўем вярнулі цягнікі Stadler

Сілавікі запатрабавалі ад былога палітзняволенага распіску, што ён не вернецца ў Беларусь3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?13

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць