Выбары-202022

Студэнтаў унясуць у спісы выбаршчыкаў па месцы пастаяннай рэгістрацыі — не ў інтэрнатах

Фота Надзеі Бужан

Выбаршчыкаў з ліку навучэнцаў і студэнтаў будуць уключаць у спісы для галасавання па пастаянным месцы жыхарства. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні ЦВК, піша БелТА.

Змены зведае метадычны дапаможнік для выбаркамаў, які рэгулюе парадак складання спісаў выбаршчыкаў. Як патлумачыла сакратар ЦВК Алена Дмухайла, яно прымалася 20 красавіка, калі яшчэ была невядомая дата выбараў.

Першапачаткова меркавалася, што студэнтаў вочнай формы навучання будуць уключаць у спіс выбаршчыкаў па часовай рэгістрацыі — у інтэрнатах або па месцы знаходжання навучальных устаноў.

«Калі стала вядомая дата выбараў, мы зразумелі, што ў гэты час студэнты будуць знаходзіцца на вакацыях у бацькоў, — сказала Алена Дмухайла. — Таму прапануецца прадугледзець, што навучэнцы, студэнты вочнай формы навучання, якія зарэгістраваныя па месцы знаходжання ў інтэрнатах або па месцы знаходжання ўстановы адукацыі, будуць уключацца ў спісы выбаршчыкаў па сваёй рэгістрацыі па пастаянным месцы жыхарства. Гэта будзе ўсім зручна».

Установы адукацыі ўжо падрыхтавалі інфармацыю пра іншагародніх студэнтаў. На яе падставе іх уключаць у спісы для галасавання па месцы пастаяннага жыхарства і адпаведна выключаць з тых, што будуць у інтэрнатах. Сакратар ЦВК удакладніла, што змены не закрануць студэнтаў, якія працуюць у студатрадах і жывуць у інтэрнатах. Але такіх выбарцаў няшмат.

«Усе астатнія будуць галасаваць па месцы пастаяннага пражывання. Такім чынам мы выканаем патрабаванні ч. 2 арт. 20 Выбарчага кодэкса аб тым, што выбаршчык павінен быць уключаны ў спіс толькі на адным участку для галасавання», — падкрэсліла Алена Дмухайла.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары4

22‑гадовая дзяўчына ўзначаліла турэцкі футбольны клуб

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць