Навука і тэхналогіі11

Беларусь накрые хваля «міграцый» паміж SAP-сістэмамі

Бізнэс у Беларусі рыхтуецца да спынення падтрымкі пакета SAP Business Suite 7, куды ўваходзіць папулярная сістэма SAP ERP 6.0. Адбудзецца гэта ў канцы 2027 года, але «прапампавацца» лепш загадзя. Згодна са звесткамі IBA Group, многія кампаніі ўжо пераходзяць на больш сучасную платформу — SAP S/4HANA.

Калі гадамі працаваць у адной сістэме і не абнаўляць яе, яна з кожным годам усё больш разрастаецца і ўсё мацней старэе. Калі своечасова нічога не зрабіць, то ўзнікнуць цяжкасці: недзе версія не будзе адпавядаць, дзесьці не атрымаецца запусціць праверку або выкарыстаць модулі. Сістэма, якая састарэла ўжо сёння, праз 7 гадоў састарэе канчаткова, а адмовіцца ад яе ўсё адно давядзецца, адзначаюць эксперты.

Яны раяць выдаткаваць гэты час на знаёмства з сістэмай S/4HANA, якая будзе актуальнай мінімум да канца 2040 года. Яе адрозніваюць высокая прадукцыйнасць, аналітыка ў рэжыме рэальнага часу, магчымасці выкарыстання воблачных рашэнняў і просты інтэрфейс.

Цяпер больш за 3500 карыстальнікаў працуюць у сістэмах SAP S/4HANA, якія рэалізаваны IBA Group у розных краінах. Залаты сэрвісны партнёр SAP валодае статутамі SAP S/ HANA і HANA Recognized Expertise.

Пры «міграцыі» платформаў важна перанесці ўсе неабходныя звесткі. Чым іх менш, тым усё танней і хутчэй. Таму спецыялісты раяць ужо цяпер правесці тэхнічную ацэнку. Яна пакажа, колькі часу і рэсурсаў спатрэбіцца для пераходу, як спланаваць працу, якія магчымыя рызыкі і новыя магчымасці. А далей можна вырашаць: укараняць новую ERP цяпер, праз год ці 5 гадоў.

Тэхнічная ацэнка каштуе у дзясяткі разоў танней, чым сама «міграцыя». Адзнака залежыць ад памеру сістэмы і займае ад 2 тыдняў да 2-3 месяцаў. На саму «міграцыю» трэба ад 3 да 7 месяцаў у залежнасці ад памеру кампаніі. Пры гэтым у IBA вылучаюць 4 сцэнары — ад новага ўкаранення да пераўтварэння і трансфармацыі.

«Перайсці на S/4HANA як мага раней варта яшчэ і для таго, каб не ўзнікала праблем з абнаўленнямі і «міграцыяй» звестак. Для некаторых кампаній таксама актуальны пераход на яе воблачную версію. Тым больш што ў ёй даступныя многія магчымасці для лічбавай трансфармацыі бізнэсу», — адзначаюць у IBA Group.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць30

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне амаль скончыліся ракеты для F-16, якімі збіваюць рэактыўныя дроны

Apple прэзентавала першы складны айфон14

Трамп паабяцаў па 5 тысяч даляраў кожнаму паўналетняму амерыканцу, калі рэспубліканцы захаваюць кантроль над Кангрэсам28

Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам15

Украінскія беспілотнікі атакавалі Махачкалу3

Навукоўцы выявілі нечаканую сувязь паміж прыёмам парацэтамолу падчас цяжарнасці і здароўем дачок2

У Гродне зносілі склад і абрынулі частку сцяны на праезную частку. Аскепкі пашкодзілі аўтамабіль

«Не зразумелі, што гэта бегае». На запраўцы знайшлі ката, які быў увесь у апёках і зялёнцы3

Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць30

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць