Грамадства33

«Не зразумелі, што гэта бегае». На запраўцы знайшлі ката, які быў увесь у апёках і зялёнцы

На адной з заправак беларуска знайшла ката, які знаходзіўся ў вельмі цяжкім стане, расказалі ў Instagram праекта «Стары кот». Валанцёры мяркуюць, што жывёлу аблілі зялёнкай. Па усім целе у ката былі хімічныя апёкі, прыкладна 30% скуры адсутнічала, піша «Анлайнер».

Як пішуць у сацсетках праекта, Таццяне з цяжкасцю ўдалося злавіць траўмаванага ката: той усяго баяўся і хаваўся пад машыны.

«Тут успомнілі пра рыбалоўны сачок. Злавілі. Папрасілі каробку для бедалагі. Узялі ката за шкуру, і кавалак скуры застаўся ў руцэ!» — цытуе Таццяну праект «Стары кот».

Менавіта туды па ветэрынарную дапамогу і даставілі параненую жывёліну. Спецыялісты службы выратавання жывёл выявілі, што ўсё цела ката было ў апарышах. Дактары зрабілі ўсё магчымае, каб стабілізаваць яго стан, аднак арганізм быў занадта знясілены: у ката развіўся сепсіс, цяжкая поліарганная недастатковасць, анемія, абязводжванне і іншыя ўскладненні.

Нягледзячы на ўсе намаганні, выратаваць Добруша (так назвалі ката) не ўдалося.

За каментарыем журналісты звярнуліся да ветэрынарнага фельчара праекта.

— На жаль, кот памёр. Складана сказаць, як менавіта ён атрымаў такія траўмы. Найбольш верагодна, гэта адбылося невыпадкова: мяркуючы па пашкоджаннях, яго сапраўды маглі абліць зялёнкай — быў характэрны хімічны апёк.

Стан жывёлы, калі яе да нас даставілі, быў крайне цяжкім. Мяркуючы па ранах, з моманту траўмы прайшло некалькі дзён: месцамі, дзе ўжо адышла шэрсць, пачаўся сухі некроз. Акрамя таго, у ранах была велізарная колькасць чарвякоў, якія таксама не маглі з'явіцца за некалькі гадзін. Асноўныя пашкоджанні былі на пысе, пярэдніх канечнасцях і спіне.

Ніхто не бачыў, як менавіта гэта адбылося. Магчыма, ката аблілі дзесьці ў вёсцы, а ён неяк дайшоў да запраўкі, — расказаў спецыяліст.

— А ў міліцыю людзі, якія прывезлі ката да вас, не звярталіся?

— Калі яго даставілі да нас, галоўнай задачай было стабілізаваць стан і спыніць септычны працэс, які развіваўся. Кот быў абязводжаны, раны — моцна забруджаныя. Яму праводзілі інфузійную і антыбактэрыяльную тэрапію, а таксама зніжалі інтаксікацыю арганізма. Таццяна і яе сям'я моцна перажывалі за жывёліну, ім было не да зваротаў у міліцыю.

Каб даведацца пра падрабязнасці таго, што адбылося, журналісты «Анлайнера» звязаліся з Таццянай, яка знайшла ката на запраўцы.

«Мы ехалі з дачы і спыніліся на запраўцы купіць дзіцяці марожанае. Гэта брэсцкая траса, паварот на Масцішча, Дзяржынскі раён. Ну і муж заўважыў гэтага ката.

Кажа: «Я не зразумеў, што гэта бегае». А потым мы прыгледзеліся і ўбачылі, што гэта кот, проста ён увесь у зялёнцы. Падышлі, хацелі яго пакарміць, але ён, натуральна, нічога не еў — морда ўся апаленая, нос.

Супрацоўніца запраўкі расказала, што кот у іх ужо другі дзень. Што з ім рабіць, яны не ведаюць. Але яна нам дапамагла — дала пальчаткі, каробку. Пакуль я яго лавіла, мая сяброўка Надзея шукала, хто яго забярэ. таму што мы разумелі, што выпадак вельмі цяжкі, самім нам не справіцца. І пагадзіўся ўзяць «Стары кот».

Мы паехалі туды, яны адразу пачалі аказваць яму дапамогу. Мы разумелі, што шанцаў мала, але спадзяваліся. Таму што я падпісала акт, што, калі ён выжыве, я яго забяру дадому. Хоць яны не настойваюць, прапануюць. Ну вось ён дзве ночы там прабыў, і ўсё…»

Хоць Таццяна і мяркуе, што жывёліна пацярпела ад рук чалавека, заяву ў міліцыю яна падаваць не стала.

«Дзе ж знайдзеш ужо вінаватых? Адкуль ён узяўся? Незразумела… Да найбліжэйшых дамоў у прынцыпе далекавата. Побач з запраўкай толькі чыгуначная станцыя «Энергетык». Але ўжо наўрад ці кот улез сам у гэтую зялёнку. Тым больш, калі паглядзець, зялёнка амаль злезла — хутчэй за ўсё, да таго моманту як мы яго знайшлі, ён хадзіў так даволі даўно».

Каментары3

  • мандрівник
    09.09.2026
    белорусский мир во всей красе
  • дидро
    09.09.2026
    Страна победивших шариковых. Есть желающие вернуться в родную гавань?
  • Немного о пропаганде злобности
    10.09.2026
    К сожалению мы наблюдаем прямой результат пропаганды и промывки мозгов рускомирьем. Кто не может мучить невинных людей, вынуждены выплёскивать эту ненависть таким образом. Труба пониже, дым пожиже. У меня на районе тоже "родился" новоиспечённый живодёр в теле нейкого пенсионера. Включает рупор советских песенок каждый день на всю округу с недавнего времени. Люди со слабой психикой продавливаются и теряют рассудок, его вытесняет коллективное бессознательное. Знакомьтесь. Вчерашние "нормисы" превращаются в маньяков. И судя по всему это явление носит массовый характер. И это не фантастика.

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць