Выбары-20201515

Ціханоўскай адмовілі ў размяшчэнні агітацыйных білбордаў

Так мусілі выглядаць агітацыйныя білборды Сьвятланы Ціханоўскай

Дзяржаўныя прадпрыемствы і прыватныя кампаніі, якія займаюцца разьмяшчэньнем вонкавай рэклямы, адмовілі кандыдатцы ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлане Ціханоўскай у разьмяшчэньні агітацыйных білбордаў, піша «Радыё Свабода».

30 ліпеня Ціханоўская падпісала дамову зь дзяржаўнай арганізацыяй «Гомельаблрэкляма» на разьмяшчэньне рэклямных плякатаў на 7 білбордах па Гомельскай вобласьці. Гэта была адзіная кампанія, якая «ў прынцыпе пагадзілася зрабіць нам такую паслугу», адзначаюць у прэс-службе кандыдаткі.

Аднак ужо на наступны дзень дырэктар кампаніі патэлефанаваў і папрасіў прабачэньня, што ня можа выканаць дамову, бо Гомельскі аблвыканкам забараніў гэта рабіць, матывуючы тым, што яму тэрмінова спатрэбілася разьмясьціць 7 плякатаў сацыяльнай рэклямы.

Прэсавая сакратарка Гомельскага аблвыканкаму Вольга Рабікава паабяцала «Свабодзе» разабрацца ў гэтым пытаньні і даць камэнтар па абедзе 31 ліпеня.

Прадстаўнік Гомельскага гарвыканкаму, адказны за ідэалёгію, Мікалай Сьвятагор таксама адмовіўся пракамэтаваць выпадак, спаслаўшыся на няведаньне дэталяў.

Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, дзяржаўнае прадпрыемства «Менскрэкляма» адмовілася разглядаць магчымасьць разьмяшчэньня плякатаў, спасылаючыся на тое, што сацыяльная рэкляма важнейшая за выбары.

У штабе Ціханоўскай зьвярталіся таксама ў прыватныя кампаніі ў Берасьці, Горадні, Менску і Гомлі. Паўсюль ім адмаўляюць, паведамляе прэс-служба кандыдаткі.

Згодна зь дзейным заканадаўствам кандыдат не абавязаны ўзгадняць агітацыйныя матэрыялы. Перашкоды з боку органаў выканаўчай улады — гэта найгрубейшае парушэньне выбарчага заканадаўства і правоў грамадзян на атрыманьне інфармацыі пра кандыдата, адзначаюць у штабе кандыдаткі.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць