Грамадства2828

«Парушае архітэктурнае рашэнне будынка». У мінскай кватэры міліцыя канфіскавала бел-чырвона-белыя шторы

Дар'я Бялько жыве ў шматпавярховіку на Смаргоўскім тракце ў Мінску. Два тыдні таму іх сям'я павесіла на ўвесь балкон тканіну ў выглядзе бел-чырвона-белага сцяга.

У панядзелак, калі Дар'я была дома адна, у дзверы настойліва пагрукалі двое мужчын без формы. Дзяўчына, спужаўшыся, патэлефанавала мужу, той — у міліцыю.

«Прыйшлі міліцыянты, паглядзелі на запіс дамафона, сказалі, што гэта былі іх супрацоўнікі. Удакладнілі, ці ёсць у нас зброя. Атрымаўшы адмоўны адказ, папрасілі зачыніць вокны, маўляў, побач праходзяць нейкія мерапрыемствы. Балкон яны не бачылі», — расказвае Дар'я.

Першыя два мужчыны без формы тым часам звярнуліся да старшыні таварыства. Муж Дар'і пасля пагутарыў з імі. На загад прыбраць сцяг з балкона спытаў: «Чаму я павінен прыбіраць штору?» Яму сказалі, што ёсць скарга ад жыхара, якому не падабаецца, і ўвечары разбірацца прыйдзе ўчастковы.

Але замест ўчастковага зноў на парозе з'явіліся міліцыянты ў штацкім.

«Паказалі пасведчанне, папрасілі адчыніць дзверы. Паводзілі сябе ветліва, сказалі, ці я сама здымаю сцяг, ці яны, бо мы парушаем закон. Пасля тэлефоннай размовы з мужам пайшлі і сарвалі тканіну, сказалі, што канфіскуюць», — апісвае візіт дзяўчына.

Свае дзеянні міліцыянты аргументавалі артыкулам 21.13 КаАП (парушэнне архітэктурнага рашэння фасада будынка). Вярнуць сцяг паабяцалі пазней, калі складуць пратакол.

Гэта ўжо не першы выпадак палявання на бел-чырвона-белую сімволіку ў Цэнтральным раёне. У той жа дзень на вуліцы Гая сцяг з балкона знялі рабочыя, пакуль гаспадыні кватэры не было дома.

Чытайце таксама. Міліцыя пра зняты з балкона бел-чырвона-белы сцяг: Ён абразіў маральныя прынцыпы мінчука

Каментары28

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць