Улада22

Лукашэнка пра Крым: Гэта ж твая зямля, твае людзі, як ты мог за яе не ваяваць?

«Што вы адчулі, калі даведаліся, што Крым усё? Вы не адчулі, што звон можа празвінець і па Беларусі?» — запытаў Аляксандра Лукашэнку Дзмітрый Гардон.

— Не. Ніколі, і нават цяпер, нягледзячы на гэтыя вострыя ўзаемаадносіны. Ніколі! Таму што я ведаў дэталі, не ўсё там было так, як вы сёння сабе гэта ўяўляеце: «Ах, спланавалі, захапілі, і іншае». Вы проста безалаберна, бесталкова ставіліся да тэрыторыі і адносіліся да Крыма. Я сам часта ставіў сябе на месца вашых кіраўнікоў — ды калі б у мяне нават кавалак зямлі паспрабавалі забраць! Ды там бы ўжо палеглі тысячы чалавек! Гэта твая зямля, твае людзі, як ты мог не ваяваць, — адказаў Лукашэнка.

Гардон пацікавіўся, ці ведае ён прозвішчы людзей, якія адказныя за здачу Крыма.

— Ніколі не цікавіўся, але здаць Крым маглі толькі кіраўнікі вашай краіны, а ўсё астатняе — гэта дэталі. Ты кіраўнік краіны. Ты ведаў, што адбываецца вакол, гэта адбывалася не першы дзень, ты павінен быў прывесці ўзброеныя сілы па ўсёй краіне ў ступень павышанай баявой гатоўнасці, — заявіў Лукашэнка.

Дзмітрый Гардон спаслаўся на словы ў той момант в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандра Турчынава, які заявіў, што «нам не было чым абараняць Крым».

— Што пісталетаў-аўтаматаў не было? Артылерыі не было ў Крыме?

— Мне Турчынаў сказаў: «Дык гэта ж у рускіх страляць».

— Якія рускія? Адкуль ён ведае, што там рускія былі? Гэтыя людзі прыйшлі захапіць тваю тэрыторыю!

— Страляць?

— Не, страляць — гэта апошняя справа, але ён жа да стральбы нічога не зрабіў. Ён павінен быў іх затрымліваць, у рукапашную, з нажамі, з рыдлёўкамі, палкамі! Але калі немагчыма — бяры зброю і страляй!

— Але Турчынаў мне казаў, што заходнія кіраўнікі казалі, што « ні ў якім разе не супраціўляйцеся…»

— А ён хто? Найміт Захаду або кіраўнік краіны? Ты — кіраўнік краіны, ты сваю краіну павінен абараніць і забяспечыць. Ну можа хтосьці тыпу Ангелы Меркель яму і сказаў, што ты там акуратней. Але Ангела Меркель што, была пагружаная ў сітуацыю? Яна казала, як ёй лепш. Скажы яна «Страляй», яе б пачала крытыкаваць дэмакратычная грамадскасць у Германіі, яны заўсёды гэтага баяцца. У цябе свая галава на плячах, ты кіраўнік краіны, ты за яе адказваеш! І глупства гэта ўсё, Дзмітрый, што ў рускіх страляць! Калі б вы занялі тады жорсткую пазіцыю, ніякай стральбы не было. Па-першае, для таго каб страляць у рускіх, трэба каб яны пачалі ў цябе страляць. Ніколі б рускія не пачалі ў Крыме страляць. Але гэтыя «зялёныя чалавечкі» высадзіліся і пайшлі — пад вашы апладысменты. Яны атачылі некалькі вашых баз, а вы нават з іх не павылазілі. Хіба так абараняюць сваю зямлю?

Каментары2

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора4

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць