Здарэнні88

«Амапаўцы сказалі доктару: зараз ён падпіша адмову — і мы яго забіраем»

Арцём, 24 гады, расказаў пра сваё затрыманне:

«Я жыву ў Заслаўі. 12 жніўня пасля працы позна вечарам заехаў у кіёск, дзе працуе знаёмая. У яе скончыўся працоўны дзень, яна зачыніла дзверы. Сядзеў з ёю, пілі каву.

Раптам наляцеў АМАП. Пачалі крычаць: адчыняйце, ці мы ўсё разнясём. Прыйшлося адчыніць. Яны заляцелі, я стаяў ля ўвахода, дык мяне адразу пачалі біць. Грамілі той кіёск, некалькі вітрын разбілі проста маім целам.

Пасля мяне выцягнулі на вуліцу, пырснулі газавым балончыкам мне ў твар, калі я ўжо ляжаў на зямлі. Прайшліся па спіне дубінкамі і адвезлі ў мясцовы РАУС. Там я стаяў хвілін 40 ля сцяны, побач стаялі яшчэ пару чалавек.

Патрабавалі пароль ад мабільнага — інакш будуць збіваць дубінкамі. Я сказаў.

Праверылі тэлефон, завялі ў аддзяленне. Паказалі пратаколы, каб падпісаў. Павязуць, маўляў, у ізалятар. Я кажу: за што, нічога ж не рабіў? Адказ: пры затрыманні не падпарадкоўваўся міліцыі. Быў на мітынгу.

Мне стала кепска ў аддзяленні. Прасіў хуткую, адказвалі: не прыдурвайся, ты злачынца, не будзе хуткай.

Мне пашанцавала, што пра гэта ўсё даведаўся мой бацька. Ён прыехаў пад аддзяленне, выклікаў хуткую сам. Спачатку дактарам адказвалі ў міліцыі: тут усім добра, хуткая не патрэбная.

Пасля дактарам далі мяне аглядзець. Мяне прымусілі падпісаць усе пратаколы і толькі тады аддалі медыкам. Пасля ў газелі ў суправаджэнні амапаўцаў павезлі ў Мінск, у бальніцу хуткай дапамогі. Доктар аглядзеў мяне, кажа: закрытая чэрапна-мазгавая, будзем шпіталізаваць. Амапаўцы адказалі: не, ён зараз падпіша адмову — і мы яго забяром.

Доктар мяне ўсё ж адстаяў. Я застаўся ў бальніцы».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка5

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмен Варабей запэўніў, што Лукашэнка перадае яму зямлю не задарма7

Зяленскі: З Трампам мне прасцей, чым з Пуціным3

Канадская правінцыя Альберта правядзе папярэдні рэферэндум аб незалежнасці1

Мінчук нарваўся на дзясятую крымінальную справу праз сапсаваны сальцісон2

Зяленскі папрасіў у Еўрасаюза 70 мільярдаў еўра на абарону15

Якую зброю і разведвальныя даныя Украіне могуць даць толькі ЗША?17

Прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Сярод іх і падпалкоўнік Дзмітрый Зара1

Беларускі футбольны суддзя зрабіў прапанову дзяўчыне перад гульнёй ВІДЭА2

Абнавілі патрабаванні да аўташколаў і экзаменаў на права кіравання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка5

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць