Грамадства99

Адвакатку са Смалявічаў адправілі ў калонію за палітыку

39‑гадовая Юлія Нікіціна (Назаранка) шмат гадоў працавала ў сістэме ЖКГ, а пасля стала адвакаткай. Нядаўна яе асудзілі паводле палітычнага артыкула і адправілі за краты.

Юлія Нікіціна. Фота: brka.by

Юлія Нікіціна нарадзілася ў 1987 годзе, прапісаная ў пасёлку Кастрычніцкі Смалявіцкага раёна.

Яна працяглы час працавала юрысткай у сістэме ЖКГ і на мясцовым хлебазаводзе, а пазней атрымала ліцэнзію і перайшла ў Юрыдычную кансультацыю Смалявіцкага раёна (Мінская абласная калегія адвакатаў).

Юлія любіла падарожнічаць у экзатычныя краіны — лятала на Шры-Ланку і ў Танзанію. Падчас паездкі на Занзібар у снежні 2024 года ў яе скралі з гатэля ўсе грошы і дакументы, пасля чаго жанчына нават пісала падзяку беларускім дыпламатам, якія дапамаглі ёй вярнуцца дадому.

У тэлеграме жанчына перастала з’яўляцца пасля 19 студзеня 2026 года.

Юлію асудзілі паводле артыкула 361 Крымінальнага кодэкса — «заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду Беларусі».

Дакладная сутнасць абвінавачанняў невядомая, але прысуд ужо набыў законную моц — цяпер Нікіціна знаходзіцца ў калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Прафкам
    17.10.2026
    Халера яго ведае і не разбярэшся, што ім шкоду наносіць. Ярашук (БКДП) сядзеў, так атрымліваецца, за заклікі не ўводзіць санкцыі супраць Беларусі.
  • bosed
    17.10.2026
    Придет время, мусора так же будут топтать зону,
    я даже не сомневаюсь, всему есть свой предел !
  • ЯМы97
    17.10.2026
    bosed, як паказалі падзеі апошніх 100+ гадоў (і ў прыватнасці з 2020 па сёння) - ніякай мяжы баязлівасці, прыстасаванства ды хатаскрайнасці ў абсалютнай большасці тутэйшага насельніцтва хутчэй за ўсё няма :(

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць