Грамадства33

Рэжысёрка БТ: Кажуць, у тэлерадыёкампаніі баяцца, што забастоўшчыкі захопяць будынак

Аляксандра Бабкова — маладая рэжысёрка, якая працавала на канале «Беларусь 3». Пасля прэзідэнцкіх выбараў яна далучылася да забастоўкі.

Аляксандра Бабкова. Фота Надзеі Бужан

Што падштурхнула яе на такі крок, Аляксандра распавяла «Нашай Ніве».

«Наш канал «Беларусь 3» займаецца культурай ды мастацтвам. Я рабіла праграмы пра мастакоў, тэатр, мастацкі музей. Зараз мы пачалі працу над фільмам пра Караткевіча, куды я запрасіла паўдзельнічаць актораў, якія не працуюць у тэатрах, а занятыя на часовых праектах, каб падтрымаць іх у такой сітуацыі: я лічу гэта важным. Фільм, зразумела, мы рабіць ужо не будзем, на жаль, — расказвае Аляксандра. 

Карацей, тэматыка тэлеканала заўсёды была далёкая ад палітыкі, і мы ўсе адчувалі сябе адасоблена ад агенцтва тэленавінаў, дзе заўсёды падтрымлівалі рэжым. Але апошнія навіны, звязаныя з мірнымі мітынгамі, цярпець было ўжо немагчыма. Мы звярталіся да Івана Эйсманта і выказвалі яму свае хваляванні ды незадаволенасць, але, зразумела, ён нічога не зрабіў і сумленныя факты ў эфіры не паказаў. Таму мы не бачылі іншага выйсця, як баставаць ці звальняцца».

Пакуль што намінальна Аляксандра яшчэ работнік тэлерадыёкампаніі:

«Я яшчэ з'яўляюся супрацоўнікам БТ, але разам з шэрагам сваіх калег бастую. Сёння, як вы ўжо можаце ведаць, нас не пусцілі на тэрыторыю Макаёнка, 9. Мы крыху разгубіліся, таму праз некалькі гадзін раз'ехаліся хто куды. Як будзем баставаць і што рабіць далей, пакуль невядома. Як невядома і тое, ці з'яўляецца загад не пускаць нас да БТ намёкам на наша хуткае звальненне».

З калегамі, якія працягваюць працу, дзяўчына не гаварыла. Таму не можа пацвердзіць ці абвергнуць чуткі пра расійскіх тэхнічных работнікаў, якіх нібыта прывезлі на замену пратэстуючым.

«Чула расповеды, што тыя, хто застаўся, не падтрымліваюць нашы дзеянні і нават баяцца, што мы плануем захапіць будынак. Адна мая калега, якая выходзіла на забастоўку, але працягвала выконваць некаторыя абавязкі, кажа, што суседкі па кабінеце псіхалагічна ціснуць на яе, хаця паміж імі былі заўсёды добрыя адносіны», — кажа Бабкова.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць