Улада

МВФ рэзка пагоршыў прагноз наконт стану эканомікі Беларусі ў 2009 годзе

Згодна з ім, Беларусь чакае рэцэсія і падзенне ВУП на ўзроўні 4,3%.

МВФ рэзка пагоршыў прагноз наконт стану эканомікі Беларусі ў 2009 годзе. Згодна з надрукаваным аглядам сусветнай эканомікі, сёлета Беларусь чакае рэцэсія і падзенне ВУП на ўзроўні 4,3%.

У 2010 г. рост эканомікі, на думку МВФ, адновіцца, аднак будзе вельмі нязначным — на узроўні 1,6%.

Яшчэ чатыры месяцы таму МВФ і ўлады Беларусі падпісалі мемарандум, у якім пагадзіліся з больш аптымістычным прагнозам — у 2009 г прагназаваўся рост ВУП на ўзроўні 1,4%, у 2010 — 2,3%.

Скарэктаваная ацэнка МВФ, якая не абяцае нічога добрага, прадказвае рэцэсію і падзенне ВУП на 4,3%, кантрастуе з нядаўнімі, поўнымі надзей і аптымізму, заявамі беларускіх высокапастаўленых чыноўнікаў,

што ўжо ў другім квартале гэтага году сітуацыя палепшыцца настолькі, што па канец году можна будзе рэальна казаць пра выкананне дакрызісных прагнозных паказчыкаў, якія прадугледжваюць рост ВУП на ўзроўні 10‑12%.

Прыблізна 29 красавіка ў Мінск прыяжджае чарговая місія МВФ, якая заслухае справаздачу аб праробленай працы за першы квартал. На аснове гэтай справаздачы будзе прынятае рашэнне аб выдзяленні Беларусі другога транша крэдыту stand‑by у памеры 400 млн. даляраў ЗША.

Відавочна, што заўвагаў у МВФ будзе больш чым дастаткова і перамовы будуць няпростымі.

Несумненна, сённяшняя публікацыя МВФ халодным душам ацверазіць многіх беларускіх чыноўнікаў, у якіх засталося крыху менш за тыдзень, каб падрыхтавацца маральна да чарговага двубою.

А рыхтавацца ёсць да чаго. Абноўленая ацэнка МВФ найхутчэй грунтуецца на звестак работы беларускай эканомікі ў студзені‑лютым.

Як бы не маліліся беларускія чыноўнікі, другі квартал краіна скончыць значна горай. Пра трэці квартал нават думаць не хочацца.

Можна толькі здагадвацца, які ў гэтым выпадку падзенне ВУП РБ па выніках 2009 г спрагназуе МВФ. Але МВФ не абяцае нічога прыемнага і нашым асноўным гандлёвым партнёрам.

У цэлым зніжэнне эканомік краін СНД, згодна з прагнозам МВФ, у 2009 г складзе 5,1%, у 2010 г СНД чакае рост на 1,2%. Пры гэтым зніжэнне ВУП Украіны ў 2009 г прагназуецца на ўзроўні 8% пры росце на 1% у 2010. Скарачэнне эканомікі Казахстану ў 2009 г прагназуецца на ўзроўні 2% пры росце ў 1,5% у 2010 годзе. Спад ВУП Расіі па выніках гэтага году складзе 6% пры росце 0,5% у 2010 годзе.

І менавіта пераважна ў гэтыя краіны сыходзіць несыравінны беларускі экспарт. Прагноз МВФ сведчыць пра тое, што было б наіўным чакаць аднаўлення попыту на гэтых рынках.

afn.by

Каментары

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?28

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі53

Трамп заявіў, што Іран звярнуўся да яго з просьбай спыніць агонь 2

«Яны ўсё бачаць і ведаюць». Лукашэнка расказаў вайскоўцам, як разглядаў ваколіцы Брэста на ўкраінскіх аэраздымках12

У бязлюднай зоне адчужэння на Гомельшчыне пачалі будаваць некалькі вышак сувязі4

Слуцкія даішнікі ўпершыню выехалі на патруляванне на матацыклах3

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?28

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць