Свет22

Польская «Салідарнасць» сабрала для беларусаў мільён злотых

Польскі незалежны прафсаюз «Салідарнасьць» 26 жніўня адправіць у Беларусь гуманітарную дапамогу ў выглядзе некалькіх дзясяткаў тон харчовых прадуктаў, «што можа спатрэбіцца на працоўных месцах падчас забастоўкі», паведаміў старшыня прафсаюзу Пётар Дуда, піша Радыё Свабода са спасылкай на выданьне Wiadomości.

Таксама ў Польшчы стварылі фонд «Салідарнасьць зь Беларусьсю», у які прафсаюз «Салідарнасьць» унёс 1 мільён злотых (больш за 700 тысяч рублёў).

25 жніўня старшыня прафсаюзу Пётар Дуда выступіў са «Зваротам да Беларусі» і склікаў канфэрэнцыю па дзейнасьці прафсаюзу ў падтрымку беларусаў у барацьбе за свабоду і грамадзянскія правы.

«Мы назіраем за разьвіцьцём падзей у Беларусі пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў зь вялікай заклапочанасьцю і непакоем. Аляксандар Лукашэнка абраў шлях жорсткага супрацьстаяньня і жорсткага ўціхамірваньня беларусаў, якія дэманстравалі сваю апазыцыю. Улада ўдзельнічае ў барбарскім гвалце і жорсткіх зьверствах, якія ня маюць ніякага рацыянальнага апраўданьня, акрамя адчайнай абароны дыктатуры», — напісаў Пётар Дуда ў звароце.

Ён падкрэсьліў, што для «Салідарнасьці» гэта асаблівы момант, таму што 40 гадоў таму дапамога была патрэбная палякам, а цяпер падтрымка патрэбная беларусам. Ён дадаў, што ў Беларусі «менавіта прафсаюзных актывістаў, рабочых звальняюць і адпраўляюць у турмы, таму што яны знаходзяцца ў авангардзе забастовак супраць фальсыфікаваных выбараў».

«Прафсаюз «Салідарнасьць» абавязаны падтрымліваць адзіны ў Беларусі свабодны прафсаюз, а менавіта Беларускі кангрэс свабодных дэмакратычных прафсаюзаў зь ягоным старшынём Аляксандрам Ярашуком. Мы супрацоўнічаем зь ім шмат гадоў. Іншыя прафсаюзы ў Беларусі зьвязаныя з рэжымам», — сказаў Дуда.

Дуда таксама заклікаў іншыя польскія прафсаюзы і ўсе палітычныя партыі далучыцца да «Салідарнасьці» і дапамагчы Беларусі, «падтрымаць беларускія сем’і, якія страцяць кармільца з прычыны арышту або звальненьня».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА37

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі турыст упаў з форта каля Гродна1

Ірыне Быкавай — 99 гадоў

У старым доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадалі кватэру за $380 0002

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ18

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове47

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі13

Сямейную пару з Берасцейшчыны асудзілі на шалёныя тэрміны за дапамогу Украіне8

Сабаку пакінулі на дварэ пры -15°С. Падрабязнасці гучнай гісторыі з Фаніпаля7

Мінчанка аддала аферыстам больш за 40 тысяч рублёў, якія збірала на лячэнне дзіцяці9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА37

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць