Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, з'вяртаючыся па дапамогу да Расіі, хутчэй за ўсё, адмаўляецца ад улады ў Мінску, хоць сам гэтага не ўсведамляе. Такое меркаванне выказаў былы памочнік прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан, піша «Радыё Свабода».
На думку Болтана, цяпер «палітычнае выжыванне» беларускага лідара залежыць ад Крамля.
«Лукашэнка, магчыма, яшчэ не ўсведамляе гэтага, але зварот да Масквы па дапамогу, хутчэй за ўсё, азначае, што ён адмаўляецца ад улады ў Менску», — напісаў экс-памочнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў сваім каментары, апублікаваным газетай The Daily Telegraph.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Каментары