Грамадства1414

Мінздароўя шукае 100 добраахвотнікаў, якія выпрабуюць расійскую вакцыну супраць каранавіруса

Мінздароўя атрымала пакет дакументаў для правядзення клінічнага выпрабавання вакцыны «Гам-Кавід-Вак», паведамляецца ў тэлеграм-канале ведамства.

Цяпер спецыялісты Мінздароўя робяць экспертызу дакументаў камбінаванай вектарнай вакцыны для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі. Яна зроблена цэнтрам імя Гамалеі Мінздароўя Расіі.

Адзначаецца, што пры выкананні экспертных работ будзе ацэненая магчымасць атрымання ў ходзе клінічнага выпрабавання дакладных звестак аб эфектыўнасці і бяспецы вакцыны, а таксама этычныя пытанні правядзення выпрабаванняў ды інш.

Даследаванне вакцыны плануецца правесці ў падвойным сляпым плацэба-кантраляваным дызайне. Дадзенае выпрабаванне будзе часткай буйнамаштабнага даследавання вакцыны «Гам-Кавід-Вак», якое праводзіцца на тэрыторыі Расіі.

Плануецца, што ў Беларусі ў даследаванне будзе ўключана каля 100 удзельнікаў.

Жадаючыя прыняць удзел у вакцынацыі могуць падаваць заяўкі на сайтах арганізацый аховы здароўя, якія выбраны ў якасці даследчых цэнтраў:

— 1-я цэнтральная раённая клінічная паліклініка Цэнтральнага раёна Мінска

— 4-я гарадская паліклініка Мінска

— 5-я гарадская клінічная паліклініка Мінска

— 14-я цэнтральная раённая паліклініка Першамайскага раёна Мінска

— 19-я цэнтральная раённая паліклініка Першамайскага раёна Мінска

— 28-я раённая паліклініка Мінска

 — Мінская абласная клінічная бальніца

— Віцебская абласная клінічная бальніца

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў4

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Калібры штодня выпіваюць эквівалент паўлітра піва. Як ім удаецца пры гэтым не п'янець?1

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі14

Ругінене: Для перамоў з Беларуссю ўжо нават прызначаны чалавек20

У Францыі з аўкцыёну прадаюць аўтэнтычны кавалак Эйфелевай вежы

Жлобінскі мужчына хаваўся ад судовых выканаўцаў у лясным шалашы2

У Мінску некаторыя дарогі зробяць вузейшымі

Расія страціла яшчэ адзін самалёт Су-341

Забудзьцеся пра нафту і газ. Як вада можа стаць зброяй у вайне ЗША і Ізраіля супраць Ірана

«Сала як масла, такога нідзе не знайсці». Як сям'я са слуцкай вёскі ператварыла хатнюю гаспадарку ў брэнд9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў4

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць