Беларусы выйшлі на мітынгі ў адказ на неабвешчаную інаўгурацыю Лукашэнкі. Сілавікі іх жорстка разганялі
Лукашэнка сёння ўпершыню ў гісторыі браў удзел у «таемнай» інаўгурацыі. Нагадаем, афіцыйнай інфармацыі пра інаўгурацыю не было да апошняга моманту. Першы раз у гісторыі інаўгурацыя не анансавалася.
Жыхары Мінска і іншых гарадоў краіны пачалі выходзіць на акцыі пратэсту. Дэманстранты на вуліцах Мінска, іншых гарадоў пратэстуюць супраць Аляксандра Лукашэнкі і яго сённяшняй неабвешчанай інаўгурацыі. Людзі блакавалі некаторыя вуліцы. Сілавікі ўжывалі вадамёты, газ, стралялі ў паветра.
Беларусь нібы вярнулася ў 11 жніўня: тысячы сілавікоў кінутыя на разгон мірных дэманстрантаў. Сітуацыя працягвае заставацца напружанай, пратэсты працягваюцца.
Сачыце ў нашай жывой трансляцыі, як развіваюцца падзеі ўвечары, 23 верасня.
_________________________
00:30
00:28
00:26
На Спартыўнай прайшоў разгон.
Разганяць дэманстрантаў прыехаў аўтазак з сілавікамі ў зялёным і некалькі машын ДАІ. Сілавікі кінуліся ў двары, куды пабеглі маладыя людзі. Трох чалавек затрымалі, але дваім удалося ўцячы.
Іх паставілі каля аўтазака, рукі на аўтазак. І яны адзін за адным ламануліся праз дарогу. Сілавікі не змаглі іх дагнаць. Гледачы крычалі «Маладзец!»
00:22
У спісе Вясны ўжо 197 прозвішчаў затрыманых за вечар 23 верасня.
Спіс, відаць, істотна папоўніцца, бо пратэсты не сціхаюць.
Паводле ацэнак карэспандэнтаў НН, лік затрыманых ідзе на сотні.
00:16
Аўтамабілісты на Прытыцкага перакрылі рух і не прапускаюць аўтазак.
00:05
23:52
23:44
Так выглядае зараз смартфон карэспандэнта НН.
У момант, калі ён здымаў зачыстку Пушкінскай, ззаду да яго падышоў, імаверна, адзін з камандзіраў унутраных войскаў у балаклаве, вырваў тэлефон з рук і кінуў аб зямлю. Апошнія фотаздымкі і відэа з тэлефона выдалілі.
23:42
У Серабранцы сілавікі пахадзілі па дварах, папужалі людзей. Падобна, што нікога не затрымалі. Пасля пагрузіліся ў машыны і з'ехалі.
23:33
23:32
ЗША, Канада, Украіна следам за Германіяй, Польшчай, Літвой, Латвіяй, Эстоніяй, Славакіяй заявілі пра непрызнанне Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнтам. Заходнія дыпламаты масава ўжываюць слова «інаўгурацыя» ў двукоссях і іранізуюць наконт засакрэчанасці яе часу правядзення.
23:31
23:30
23:23
10 бусаў з сілавікамі зноў прыбылі ў Малінаўку, Мінск. Чытач НН паведамляе пра атаку на дэманстрантаў. Жыхары Малінаўкі скандуюць «Ганьба» і «Жыве Беларусь!»
23:21
Сілавікі высадзіліся ў Серабранцы, Мінск. Карэспандэнт НН паведамляе пра выбухі.
23:14
23:12
23:11
22:58
Чытач НН падабраў гільзы на Пушкінскай.
22:56
22:48
22:41
22:38
Ужо каторы раз сілавікі зноў вярнуліся на Нямігу і затрымалі некалькі дэманстрантаў.
22:30
Масавыя затрыманні ў раёне Усход, Мінск. Дэманстранты схаваліся ў дамах і метро. Каля 15 бусікаў з сілавікамі едуць на праспект Дзяржынскага.
22:27
Перакрыты рух па Казлова ў Мінску.
22:26
22:25
Паміж Каменнай Горкай і Пушкінскай гучалі стрэлы.
22:14
На Каменнай Горцы трэці раз за вечар ужыты вадамёт.
22:07
22:07
22:06
Так людзі блакавалі машыны ДАІ на Нямізе. Фоты Надзеі Бужан.
21:56
21:51
21:50
21:50
У той час, калі сілавікі адганялі людзей ад Стэлы, пад мостам у лодцы дзяжурылі два чалавекі са схаванымі тварамі.
Нагадаем, што 6 верасня некалькі чалавек, ратуючыся ад затрыманняў, скокнулі ў ваду, дзе іх выратавалі асводаўцы. Пасля ратавальнікаў судзілі.
21:49
21:48
Жыхары раёнаў Мінска масава трымаюць пад'езды адкрытымі, каб там маглі хавацца дэманстранты.
21:47
21:34
Яшчэ адзін разгон на Нямізе.
21:22
21:18
21:07
Упершыню за перыяд акцый пратэсту ў Лясным (Мінскі раён) сёння ўвечары забралі людзей. Па словах відавочцаў, 8 чалавек знаходзяцца ў мясцовай міліцыі, паведамляе чытач.
21:06
Жорсткія затрыманні на Зыбіцкай. Фота Надзеі Бужан.
21:05
Каля 50 чалавек выйшлі ў Смілавічах у Чэрвеньскім раёне, міліцыя затрымала 12 маладых хлопцаў.
21:04
21:03
На Нямізе зноў з'явіўся кіраўнік ГУБАЗіК Карпянкоў са сваімі «калегамі». Яны дубінкамі спрабуюць паскорыць рух аўтамабіляў.
20:38
20:36
20:34
Вайскоўцы ўсталёўваюць агароджу вакол Стэлы. Людзей там засталося вельмі мала. Людзі зноў заблакавалі Кальварыйскую. У Малінаўцы ля «Зубра» пачаліся затрыманні, пішуць чытачы.
20:33
20:25
20:22
20:17
20:16
20:14
20:12
На Стэле зноў ужылі вадамёты. А ля «Галерэі» распылілі газ.
20:10
20:09
20:06
У Серабранцы людзі запалілі лампадкі, кажуць, што ў іх сёння памінкі па прэзідэнту, пахаванне ўлады. На асфальце пішуць «Лука, прощай».
20:02
Ахоўнікі зачынілі ГЦ «Галерэя», каб не дапусціць затрыманняў.
20:01
Затрыманні на Нямізе.
20:00
19:57
Разгон на Стэле. Фоты Надзеі Бужан.
19:56
19:55
19:54
У Серабранцы на Ракасоўскага стаяць пару соцень чалавек. Шмат стаяць з дзецьмі і нацыянальнымі сцягамі. Машыны няспынна гудуць.
19:50
Пратэстуючыя аўтамабілісты заблакавалі рух на Кальварыйскай і праспекце Дзяржынскага.
19:47
Дэманстранты сабраліся ля метро Кунцаўшчына, але прыехалі сілавікі і разагналі. Ланцуг салідарнасці на праспекце Дзяржынскага. Людзі на Пераможцаў зноў выйшлі на праезную частку.
19:46
19:46
19:44
19:36
Разгон дэманстрантаў на Стэле. Фоты Надзеі Бужан.
19:34
19:31
Ля фантана каля Палаца спорту на Нямізе пачаліся затрыманні.
19:30
Медыкі аднеслі пацярпелую на Стэле жанчыну на ўзбочыну. Чакаюць «хуткую».
19:28
Пратэстоўцы заблакавалі Кальварыйскую.
19:27
Параненая жанчына каля Стэлы. Фота Радыё Свабода.
19:26
19:21
Амапаўцы крычаць людзям, якіх адцяснілі ад Стэлы: «Сыходзьце, сёння будзе балюча!»
19:20
Людзі працягваюць стаяць у сваіх раёнах.
19:16
19:14
19:13
Дэманстранты тым часам сцякаюцца ў раён Цэнтра, Стэлы, праспекта Пераможцаў па многіх вуліцах.
19:12
Сілавікі адцясняюць людзей непасрэдна ад Стэлы. Яны ідуць ад яе са шчытамі, выцясняючы людзей на праезную частку. Пачаліся затрыманні.
19:11
19:10
Да Стэлы прыехалі сілавікі. Выгружаюцца вайскоўцы са шчытамі.
19:08
Людзі выйшлі і ў Лідзе.
19:06
19:05
19:03
Вялікая калона дэманстрантаў падыходзіць да Стэлы.
18:58
18:55
Людзі выйшлі на праспект Пераможцаў, перакрыўшы палову праезнай часткі.
18:53
18:51
Ад «Галерэі» з'ехалі аўтазакі і бусы. Затрыманняў не было. Калона ў некалькі тысяч дэманстрантаў рушыла да Стэлы, паведамляе карэспандэнт НН.
18:50
18:49
Атмасфера ля «Галерэі» на Нямізе.
18:48
18:47
18:44
Каментары