Грамадства22

Бацькі вучняў адной з мінскіх школ патрабуюць адмяніць інфармацыйныя гадзіны

Бацькі дзяцей, якія вучацца ў 61-й школе (раён «Маяка Мінска»), падрыхтавалі электронную петыцыю ў адрас адміністрацыі. Сабрана ўжо больш за 300 подпісаў. У лісце пералічаныя патрабаванні да настаўнікаў: ніякай ідэалагічнай работы пад выглядам інфармацыйных гадзін, ніякага ціску з уступленнем у БРСМ. Бацькі не будуць дапамагаць школе грашыма, пакуль іх не пачуюць, піша rebenok.by.

У звароце падкрэсліваецца, што любая палітычная работа з дзецьмі ў школе амаральная і супрацьзаконная, бо супярэчыць артыкулам 4 і 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. 

— Палітыкі і ідэолагі прыходзяць і сыходзяць, а здольнасць самастойна і незалежна думаць застанецца і будзе дапамагаць нашым дзецям жыць годна і шчасліва цягам усіх наступных гадоў жыцця, — пішуць бацькі.

Яны просяць, каб навучальны працэс заставаўся цалкам па-за палітыкай, а інфармацыйныя гадзіны былі выключаны з раскладу. Акрамя таго, бацькі патрабуюць паважаць правы дзяцей і бацькоў і незадаволеныя тым, што іх не пускаюць на тэрыторыю школы (нагадаем, у школах гэта тлумачаць мерай бяспекі ў сувязі з каранавірусам).

— Прэвентыўна адбіраць у навучэнцаў тэлефоны і іншыя асабістыя рэчы, калі гэта наўпрост не шкодзіць адукацыйнаму працэсу, таксама недапушчальна і супрацьзаконна, — гаворыцца ў звароце.

Нагадваюць бацькі вучняў і аб выбарах, якія прайшлі на тэрыторыі школы. У лісце падпісанты выказваюць недавер членам адміністрацыі і настаўнікам, якія былі членамі выбаркамаў, і чакаюць ад іх публічных выбачэнняў.

Да выканання гэтых патрабаванняў бацькі адмаўляюцца ад аплаты апякунскіх узносаў і любых іншых выдаткаў (рамонт, падпіскі і іншае). Школа абавязана забяспечваць усё гэта за кошт бюджэтных сродкаў, «якія фарміруюцца ў тым ліку і за кошт падаткаў», лічаць аўтары ліста. Таксама бацькі маюць намер байкатаваць школьныя суботнікі, збор макулатуры, фарміраванне бацькоўскіх камітэтаў і пакідаюць за сабой права пры неабходнасці не вадзіць дзяцей у школу.

Журналістам не ўдалося атрымаць каментар у адміністрацыі школы. Дырэктар Ірына Цубікава не адказвае па нумары, указаным на сайце школы. Намеснікі не кажуць, дзе кіраўнік (па словах бацькоў, у яе аформлены бальнічны ліст). Таксама намеснікі адмаўляюцца каментаваць сітуацыю без дырэктара, адзін са спецыялістаў запэўніла, што не ведае нічога пра зварот бацькоў, у школе будуць з гэтым разбірацца.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі бацькі спрабуюць адстойваць свае правы з дапамогай адкрытых зваротаў. Аўтары ліста да адміністрацыі мінскай гімназіі №56 таксама выступілі рэзка супраць ідэалагічнай работы з дзецьмі, асудзілі фальсіфікацыю выбараў і адмовіліся ад выплаты ўзносаў у апякунскі савет. Акрамя таго, яны папрасілі звольніцца педагогаў, якія заплямілі сваё імя на выбарах.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць