Грамадства55

Колішняга кіраўніка «Антымайдан Мінск» асудзілі на 15 сутак за ўдзел у маршы за перамены

24-гадовы Іван Ус быў асуджаны 2 кастрычніка за ўдзел у нядзельным маршы 16 жніўня. Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў ягоны бацька, былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус.

Так Іван Ус пазіцыянаваў сябе ў інтэрнэце

«1 кастрычніка да Івана дадому на Нававіленскую вуліцу прыйшло пяць чалавек у масках. Гэта ўсё адбывалася а 7-й ранку, — расказвае Дзмітрый Ус. — Разам з ім быў сябар, а таксама дзяўчына. Калі дзяўчыну адпусцілі, мы даведаліся, што хлопцаў павезлі ў Цэнтральнае РУУС».

На наступны дзень Іван Ус быў прысуджаны да 15 сутак зняволення, а ягоны сябар Аляксей Гацко — да 13. Пакаранне хлопцы адбываюць на Акрэсціна.

«Судзілі іх за ўдзел у маршы 16 жніўня. На сына ўжо другі пратакол, першы быў за ўтварэнне затораў на Нямізе 21 жніўня, тады далі штраф», — расказвае Дзмітрый Ус.

Іван Ус набыў вядомасць колькі гадоў як адміністратар суполкі «УКантакце» — «Антымайдан Мінск», ён планаваў правесці ў сталіцы Беларусі з’езд «Антымайдана», але адмовіўся ад ідэі з прычын бяспекі. У інтэрнэце існуе відэа пра тое, як анархісты і фанаты «Партызана» злавілі Уса і правялі размову. Пасля гэтага актыўнасць хлопца знізілася.

Дзмітрый Ус таксама выказваў прыхільнасць да «рускага свету». Ці змяніліся ў яго і сына погляды ў сувязі з апошнімі падзеямі?

«Можа, і памяняю сваю пазіцыю. Бо бачу, што ўсё гэтае беззаконне ў нас адбываецца праз Расію і Пуціна. З сынам на гэтую тэму не гаварыў, але думаю, што і ён зробіць пераацэнку каштоўнасцяў».

Да маршаў пратэсту Дзмітрый Ус ставіцца станоўча: «Яны павінны быць, у людзей скралі іх волю, іх галасы. Гэтая ўлада трымаецца толькі праз падтрымку Расіі».

Дзмітрый Ус быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года, за ўдзел у Плошчы прысуджаны да 5,5 гадоў зняволення, але не прабыў у калоніі і года. Ус — уласнік друкарскага бізнэсу, ягоны сын працуе памочнікам у бацькі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»36

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні17

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках2

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей2

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

За хабар затрымалі топ-менеджара аднаго з найбуйнейшых аграпрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці3

Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа2

Нявестка Бэкхэмаў. Што вядома пра Ніколу Пэльц, якая пасварылася з Дэвідам і Вікторыяй3

Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя1

Рукавіцы Фядуты, кубак Золатавай. У Варшаве адкрылася выстава турэмных артэфактаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»36

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць