Культура

Перазагрузка. Tanin Jazz

Джаз‑пап-гурт перазапіша па-беларуску My Baby з свайго альбому «Feel This Time».

Джаз‑пап-гурт перазапіша па-беларуску My Baby з свайго альбому «Feel This Time».

У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт‑парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» бярэ ўдзел Tanin Jazz. «Заўжды хацелася зрабіць нешта падобнае – засьпяваць па‑беларуску», – кажа вакалістка каманды Тацяна Гарошка.

Гурт Tanin Jazz прадстаўляе рэдкі ў нашых краях кірунак, які можна акрэсьліць, як паветраны джаз‑пап. Гурт грае ўжывую, не грэбуе стандартамі папулярнай музыкі. Электроннае гучаньне цалкам гармануе з жывым гукам гітары, флейты і саксафонам.

Гурт паўстаў у 2007 годзе і адразу займеў посьпех. Радыёстанцыі таксама былі задаволеныя – ім даўно бракавала такой музыкі – трохі прыджазаванай.

Першыя вынікі – удзел у саўндтрэку расейскага фільму «Розыгрыш» беларускага рэжысэра Андрэя Кудзіненкі; удзел у Be2gether; выпуск дэбютніка «Feel This Time», які трапіў у топ‑10 лепшых рэлізаў году на Experty.by.

Іх суправаджаў посьпех, але разам з тым здарылася няшчасьце. Заўчасна з жыцьця пайшоў гітарыст гурту Мацін Асімаў. Tanin Jazz зрабілі канцэртную паўзу, але вырашылі працягваць займацца творчасьцю. У «Перазагрузцы» яны якраз прадстаўляюць песьню на словы Маціна — My Baby з свайго альбому «Feel This Time».

«У гэтым творы для мяне захаваўся яшчэ не скарыстаны патэнцыял, — кажа вакалістка гурту Тацяна Гарошка. – Заўжды хацелася зрабіць нешта падобнае – засьпяваць па‑беларуску».

Цяпер Тацяна працуе над новым гучаньнем свайго праекту разам зь Сьцяпанам Бітусам, колішнім удзельнікам Drum Ecstasy.

За пераасэнсаваньне песьні My Baby возьмецца літаратар Віталь Воранаў.

Наступны ўдзельнік праекту «Перазагрузка» будзе прадстаўлены 14 траўня.

Даведка: У праекце «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт‑парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» бяруць удзел 12 самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў. Кожны зь іх перазапіша адзін з сваіх гітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафэсыйным перакладчыкам. Усе песьні будуць прэзэнтаваныя на старонках budzma.org і music.fromby.net.

Інфармацыйныя партнэры акцыі:

Інтэрнэт‑партал TUT.BY

Першая прафэсыйная радыёстанцыя байнэту – Netradio.by

Першая беларуская газэта – «Наша Ніва» (www.nn.by)

Першая беларуская транспамежная FM‑станцыя – Радыё Рацыя www.racyja.com (98,1 FM у Гародні і Беластоку)

Праграма «Proдвижение» (штонядзелю апоўначы, штосераду апоўдні на тэлеканале «Лад»)

Праграма «Новая зямля» (шточацьвер а 23‑ай гадзіне на Радыё Unistar www.unistar.by (99,5 FM у Менску, 102,3 FM у Берасьці).

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць10

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, як павядуць сябе ўлады28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць