Эканоміка

БПС-Сбербанк адкрыў падпіску на нефінансавыя сервісы экасістэмы

БПС-Сбербанк запусціў «SberDaily» — сямейства падпісак, якое аб'ядноўвае як банкаўскія, так і нябанкаўскія тавары і паслугі. Сярод іх - кругласутачная медыцынская падтрымка, кансультацыя ветэрынара, аўтадапамога і страхоўка на выпадак захворвання каранавіруснай інфекцыяй.

Фармат сямейства падпісак «SberDaily» арыентаваны на індывідуальныя патрэбы: ён дазваляе сабраць персаналізаваны набор сэрвісаў, забіраючы іх з віртуальных паліц, фактычна як тавары ў супермаркеце. Падпіску можна аформіць на месяц ці адразу на год.

Платформай сістэмы выступае віртуальная карта MasterСard Standart Virtual ў беларускіх рублях. Афармленне адбываецца ў інтэрнэце, наведваць аддзяленне ня трэба. Менавіта выпуск карты адкрывае доступ да сэрвісаў на ўсе выпадкі жыцця. Падключыць падпіску можна на сайце экасістэмы.

Па падпісцы можна карыстацца кругласутачнай медыцынскай падтрымкай, аўтадапамогай на дарозе і кансультацыяй ветэрынара. У набор таксама можна дадаць персанальнага памочніка i-Concierge і страхаванне ад няшчасных выпадкаў і захворванняў (уключаючы COVID-19) з агульнай страхавой сумай ад 2000 да 6000 рублёў.

Прадугледжаныя і банкаўскія бонусы, у тым ліку бясплатнае SMS-апавяшчэнне. Па самой карце даступныя спецыяльныя прапановы і прывілеі аплатнай сістэмы MasterСard. Плануецца, што ў далейшым пералік сэрвісаў будзе пашырацца.

Кошт падпіскі «SberDaily» залежыць ад набору сэрвісаў і чаканай частаты зваротаў. У сярэднім яна абыдзецца ад 10 рублёў, а з аўтадапамогай — ад 20, што значна больш выгадна за афармленне і аплату наўпрост.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй24

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала

У Гомелі зафіксавалі пралёт і выбух дрона7

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты58

У ЗША зніклая дзяўчынка знайшлася жывой — праз 32 гады12

У цэнтры Гродна выпадкова адшукалі цэлы некропаль. Там мог быць храм, вядомы з XV стагоддзя2

«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі20

Праз два тыдні ў беларусаў будуць чатыры запар выходныя, або ўсё ж тры? У чым закавыка?

Фядута: Нам казалі, што нас не чакаюць5

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй24

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць