Грамадства33

На маршы 25 кастрычніка затрымалі ўнука Аляксандра Казуліна

Уладзіслава Казуліна затрымалі вечарам 25 кастрычніка ў дварах на Арлоўскай.

Пра гэта «НН» расказаў ягоны дзед, былы кандыдат у прэзідэнты і палітвязень Аляксандр Казулін.

Уладзіслаў Казулін. Фота з інстаграма

«Усе павінны праз гэта прайсці, каб прыйшло асэнсаванне таго, што адбываецца ў нашай краіне,

— па-філасофску адказвае Аляксандр Казулін. — Пазваніў сябра Уладзіслава ўчора, іх разам затрымалі, сябра адпусцілі, а ўнука — не. Сёння чакаем суда».

Уладзіславу Казуліну 18 гадоў, ён студэнт 2-га курса факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ.

Спыталіся ў Аляксандра Казуліна, ці ўдзельнічае ён у нядзельных маршах.

«Канечне, хаджу. Уражанні, думаю, ва ўсіх добрыя ад таго, што адбываецца.

А што тычыцца гранат, спецтэхнікі, АМАПа, то мы ўсё гэта прайшлі яшчэ ў 2006 годзе, тады 25 Сакавіка было прыкладна тое самае», — кажа спадар Казулін.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла13

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі18

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла13

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць