Акты дробнага сабатажу на чыгунцы: шэсць выпадкаў закарочвання за сёння

Замыканне дротам рэйкавых ланцугоў набыло масавы характар, хоць гэтыя дзеянні забароненыя і небяспечныя.
Міліцыя Мінскай вобласці паведаміла сёння пра замыканне дротам рэйкавых ланцугоў каля Калядзіч пад Мінскам.
Акцыя сабатажу на чыгунцы пад Мінскам? Невядомыя нацягнулі дрот між рэйкамі
Як стала вядома «Нашай Ніве» з унутраных чыгуначных зводак, гэта не адзіны такі выпадак. Толькі сёння ў першай палове дня было шэсць выпадкаў закарочвання рэйкавых ланцугоў дротам — на перагонах каля Жодзіна, Памыслішча, Сцяпянкі, Рудзенска.
Невядомыя рэгулярна замыкаюць дротам рэйкавыя ланцугі на ўчастках, прылеглых да Мінска. Гэтыя здарэнні, паводле нашай інфармацыі, фіксаваліся на баранавіцкім, асіповіцкім і маладзечанскім кірунках.
Кожнае закарочванне затрымлівае кожны цягнік прыкладна на 10 хвілін. Машыніст павінен спачатку спыніцца перад ілжыва чырвоным сігналам, а пасля загаду дыспетчара пачаць рух з хуткасцю 20 км/г да святлафора з дазвольным сігналам.
Заканадаўства забараняе любыя маніпуляцыі на чыгунцы, бо яны могуць прывесці да збояў у працы.
-
Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве
-
«Грузія так і не стала домам». Айцішнік не змог прызвычаіцца да краіны, хоць падатак складае 1%, — цяпер абірае паміж Іспаніяй і ЗША
-
23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары