Грамадства1212

Экс-палітвязню Аліневічу інкрымінуюць падпалы ў Салігорску і Мазыры. Пакаранне аж да расстрэлу

Пра гэта піша блізкі да спецслужбаў тэлеграм-канал «Жёлтые сливы». Апублікавана відэа допыту анархіста Дубоўскага.

Дубоўскі тлумачыць, што ён і Аліневіч жылі за мяжой, але вырашылі прыехаць у Беларусь, каб паўдзельнічаць у супраціве. У пачатку кастрычніка яны праз лес перайшлі ўкраінска-беларускую мяжу.

На тэрыторыі Беларусі яны сустрэліся яшчэ з двума анархістамі — гэта былі Г. Разановіч і С. Раманаў. Учацвярых вырашылі атакаваць будынкі сілавых ведамстваў.

Чытайце таксама: На БТ казалі, што ён рыхтаваў тэракт на 3 Ліпеня. Гомельскі анархіст Сяргей Раманаў распавёў пра затрыманне з выбухоўкай і жыццё ў калоніі

У якасці першай цэлі абралі Салігорск, тут кінулі кактэйлі Молатава ў будынкі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і пракуратуры. Каля будынка пракуратуры загарэліся аўтамабілі.

Пасля лясамі рушылі на поўдзень краіны, урэшце апынуліся ў Мазыры. Тут быў атакаваны будынак ДАІ.

Ні ў Салігорску, ні ў Мазыры ніводны чалавек не пацярпеў.

У канцы кастрычніка анархісты вырашылі сысці з Беларусі і былі затрыманыя у Ельскім раёне каля ўкраінскай мяжы.

Іх дзеянні кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 289 КК як акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай. Санкцыя гэтага артыкула — пазбаўленне волі на тэрмін ад дзесяці да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне.

У пачатку 2010-х Аліневічу інкрымінавалі напад на расійскае пасольства, Генштаб, казіно «Шангры Ла», на офіс банка «Масква-Мінск» і ЦІП на Акрэсціна. Яго судзілі па артыкулах 339 (Хуліганства, здзейсненае групай асоб) і 218 Крымінальнага кодэкса (Пашкоджанне маёмасці небяспечным спосабам і ў асабліва буйным памеры). Ён быў прысуджаны да 8 гадоў зняволення, але памілаваны праз 5 гадоў.

Праваабаронцы тады заявілі, што хоць Аліневіч і здзейсніў злачынства, суд адбываўся з шэрагам парушэнняў, а рашэнне па справе было палітычна матываваным.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў6

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?2

Starshield для Украіны запаволілі па загадзе Маска5

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію54

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць