Улада

Пасол Беларусі ў Францыі: Лукашэнка стварыў краіну, а Нехта каардынуюць узброеныя сілы Польшчы

Пасол Беларусі ў Францыі Ігар Фісенка даў эпічнае інтэв’ю выданню Initiative Communiste («Камуністычная ініцыятыва»). Інтэрв’ю адбылося ў рамках сустрэчы з актывам арганізацыі Pôle de Reconnaissance Communiste en France (Полюс камуністычнай разведкі ў Францыі).

Варта адзначыць, што пасольства ў Францыі было адным з нешматлікіх у Еўропе прадстаўніцтваў Беларусі, дзе пераможцам абвесцілі Лукашэнку, а не Ціханоўскую.

Прапануем некалькі цытат з інтэрв’ю Фісенкі:

Ігар Фісенка
  • Любая рэвалюцыя непазбежна выклікае глыбокі крызіс у краіне, дэградацыю сацыяльных інстытутаў, эканамічную дэпрэсію і беспарадкі.

  • Апошнія гады сітуацыя ў Беларусі была стабільная. Назіраецца пастаянны рост эканомікі і дабрабыту грамадзян. Аляксандр Лукашэнка перамог на выбарах, набраўшы 80% галасоў. Усе, хто галасаваў за яго, падтрымалі стабільнасць і ўстойлівае развіццё нашай краіны.

  • Натуральна, што спробы знешніх сіл узварушыць сітуацыю ў краіне не мелі плёну. У цяперашні час так званыя «пратэсты» страцілі масавы характар і прымаюць форму карнавала, падобнага да Маршу жанчын з белым і чырвоным парасонамі.

  • Беларускія ўлады даказалі факты, што акцыі пратэсту ў Беларусі старанна планаваліся, рыхтаваліся, каардынаваліся, у тым ліку праз замежныя сацыяльныя сеткі. Напрыклад, Telegram-канал «Нехта», дзейнасць якога, паводле звестак некаторых СМІ, каардынуе Цэнтральная група псіхалагічнага дзеяння ўзброеных сіл Польшчы (Centralna Grupa Dzialan Psychologicznych).

  • У цяперашні час Беларусі з-за мяжы навязваюць ідэю стварэння «паралельнай дзяржавы».

  • Улада ў Беларусі застаецца стабільнай, нават калі камусьці гэта не падабаецца.

  • Аляксандр Лукашэнка, які прыйшоў да ўлады на выбарах 1994 года і да гэтага часу застаецца прэзідэнтам Беларусі, фактычна стварыў краіну.

  • Ад жніўня на пасольства Беларусі было нанесеныя чатыры акты агрэсіі. Найбольш сур'ёзныя і небяспечныя дзеянні былі здзейсненыя прыхільнікамі анархісцкага руху. Ноччу невядомыя кінулі ў будынак пасольства бутэлькі з чырвонай, зялёнай і сіняй фарбай. Моцна пашкоджаны фасад будынка, вокны, машына місіі. 11 верасня прыхільнікі радыкальнага руху Femen напалі на будынак беларускай амбасады, праніклі на яго тэрыторыю і ўстанавілі розныя прадметы. Калі б гэта адбылося ў Беларусі, гэты факт атрымаў бы самую пільную ўвагу з боку ўладаў, каб інцыдэнты не паўтараліся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты4

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

Што есці, каб скура даўжэй была маладой1

Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР57

Суд у Швейцарыі прызнаў экс-байца САХРа Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага1

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты4

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць