Здароўе

Навукоўцы высветлілі, чаму дзеці менш хварэюць на каранавірус

Дзеці, якія ніколі не хварэлі на COVID-19, могуць мець антыцелы, што абараняюць іх ад гэтай хваробы, піша Радыё Свабода паводле The New York Times.

Новае брытанскае дасьледаваньне паказала, што пры некаторых прастудных захворваньнях могуць заставацца антыцелы супраць новага каранавірусу. Гэты, магчыма, тлумачыцца факт, што дзеці больш абароненыя, чым дарослыя.

Гэта была вялікая загадка пандэміі: чаму ў дзяцей менш шанцаў, чым у дарослых, заразіцца новым каранавірусам, а ў выпадку заражэньня — менш шанцаў захварэць?

Магчымая прычына можа заключацца ў тым, што ў многіх дзяцей ужо ёсьць антыцелы да іншых каранавірусаў, мяркуюць дасьледнікі з Інстытуту Фрэнсіса Крыка ў Лёндане.

Прыкладна кожная пятая прастуда ў дзяцей выклікаецца вірусамі з гэтай сям’і. Антыцелы да тых вірусаў таксама могуць блякаваць новы каранавірус, што выклікаў цяперашнюю пандэмію — SARS-CoV-2.

У дасьледаваньні, апублікаваным 13 лістапада ў часопісе Science, група на чале з кіраўніком лябараторыі рэтравіруснай імуналёгіі ў інстытуце Крыка Джорджам Касыётысам, паведамляе, што ў сярэднім толькі 5 працэнтаў дарослых маюць гэтыя антыцелы, а вось у дзяцей гэты адсотак дасягае 43.

Стывен Элэдж, прафэсар генэтыкі ў Гарвардзкай мэдычнай школе, згаджаецца з такой ацэнкай. Ён і яго калегі выявілі, што ў многіх людзей ёсьць антыцелы да прастуды, выкліканай іншымі каранавірусамі. У лябараторных дасьледаваньнях гэтыя антыцелы таксама блякуюць новы каранавірус.

Паводле прафэсара Элэджа, дарослыя могуць застудзіцца 1-2 разы на год, а дзеці хварэюць 10-12 разоў. У выніку ў дзяцей разьвіваюцца антыцелы да каранавірусу, якія прысутнічаюць амаль увесь час; яны могуць зьмяншаць сымптомы прастуды і нават пакінуць яе без сымптомаў, але ўсё ж заразнаю.

Пры тыповых вірусных інфэкцыях імунная сыстэма выпрацоўвае антыцелы для барацьбы зь вірусамі. Калі інфэкцыя падаўленая, колькасьць непатрэбных антыцелаў зьмяншаецца. Але ў арганізьме застаюцца так званыя клеткі памяці, якія дазваляюць хутка выпрацоўваць антыцелы, калі вірус зноў паспрабуе ўварвацца.

Чаму ж тады ў сьвеце мае месца пандэмія? — пытаецца The New York Times. — Большасьць з нас таксама павінны былі б быць абароненыя клеткамі памяці, якія пакінулі ранейшыя каранавірусы.

Цалкам магчыма, што з часам вы страціце імунную памяць, — кажа прафэсар Элэдж. Ён падазрае, што новы каранавірус можа перашкодзіць актывацыі клетак памяці, здольных рэагаваць на інфэкцыю.

Паводле яго слоў, інфэкцыя «можа выклікаць цьмяны ўспамін, які з часам зьнікае». Калі гэта так, то для абароны ад новага каранавірусу спатрэбіцца зусім сьвежае заражэньне прастудным каранавірусам, і нават тады абарона можа быць абмежаванаю ў часе.

Новы каранавірус таксама можа перашкаджаць выпрацоўцы антыцелаў, якія спэцыяльна яго атакуюць. Гэтым можа растлумачыць, чаму дзеці зь іх, здавалася б, бесьперапыннымі прастуднымі хваробамі жывуць нашмат лепш, чым дарослыя.

Доктар Элэдж кажа, што, калі ён мае рацыю ў дачыненьні да страты клетак памяці, то гэта добрая навіна для распрацоўкі вакцын. Вакцына павялічвае выпрацоўку антыцелаў без прысутнасьці вірусу. Такім чынам, вірус «не знаходзіцца на заднім пляне, парушаючы фарміраваньне клетак памяці», — кажа ён.

Іншая магчымасьць заключаецца ў тым, што большасьць дарослых насамрэч абароненыя клеткамі памяці ад папярэдніх інфэкцый, выкліканых прастудай. У невялікай колькасьці людзей ёсьць дастаткова антыцелаў у крыві, каб абараніць іх у любы момант, таму яны могуць хутка выпрацоўваць новыя антыцелы, каб зьменшыць ўзьдзеяньне новага каранавірусу.

Гэтым можна растлумачыць той факт, што многія інфікаваныя дарослыя хутка выздараўліваюць.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Пачым шклянка бульбы?» У сеціве праз слёзы смяюцца з ураджаю3

Мінскія ўлады пракаментавалі чуткі пра адмену станцыі метро «Прафсаюзная»6

Intercars таксама адмяніла рэйс у Літву

«Пояс крэпасцяў» на Данбасе: чаму ён важны для Украіны1

Што адбываецца з квіткамі на аўтобусы з Мінска ў Вільню пасля масавай адмены рэйсаў? Гэта нешта ненармальнае19

Пастаўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Еўропу зноў спыніліся3

Кім Чэн Ын узнагародзіў вайскоўцаў, што ваявалі з Украінай8

Хлопец паскардзіўся, што праз калапс на мяжы не можа выехаць з Варшавы ў Мінск. Беларусы падзяліліся лайфхакамі9

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць