Улада3131

У Партыі БНФ зноў унутрыпартыйныя супярэчнасці

Сябры Сойму адхілілі прапанаваны старшынёй партыі Лявонам Баршчэўскім праект рэзалюцыі, які прадугледжваў адмежаванне ад Руху за Свабоду.

Сойм Партыі БНФ, пасяджэнне якога адбылося 16 мая, выявіў шэраг унутрыпартыйных супярэчнасцей.

Сябры Сойму большасцю галасоў адхілілі прапанаваны старшынёй партыі Лявонам Баршчэўскім праект рэзалюцыі, у якой выкладзена пазіцыя па шэрагу прынцыповых момантаў унутры- і замежнапалітычнай сітуацыі.

У дакуменце, у прыватнасці, ішла размова аб стварэнні ў краіне «кіраванай апазіцыі»: «Праходзіць размежаванне палітычных сіл, дагэтуль апазіцыйных антыдэмакратычным і антыбеларускім уладам, на тых, хто ідзе на супрацоўніцтва з імі, і тых, хто паслядоўна адстойвае каштоўнасці свабоды, дэмакратыі і незалежнасці».

Прапанаваны Баршчэўскім праект таксама прадугледжваў наступнае: члены Партыі БНФ, якія займаюць кіруючыя пасады ў іншых арганізацыях, што плануюць вылучаць сваіх кандыдатаў на пасаду прэзідэнта на будучых выбарах, павінны добраахвотна на працягу месяца выйсці з партыі.

Падчас пасяджэння сойма Баршчэўскі раскрытыкаваў удзел членаў Партыі БНФ у Руху за Свабоду.

«Рух — гэта псеўдаэндэашная структура, якая гуляе ў палітыку. Прыйшоў час сказаць, дзе мы — у руху або падпарадкоўваемся партыйнай дысцыпліне», — заявіў палітык. Паводле слоў Баршчэўскага, члены партыі не павінны «сядзець на дзвюх пасадах і развальваць партыю».

Такая пазіцыя не знайшла разумення ў многіх членаў Сойму. Напрыклад, намеснік старшыні партыі Аляксей Янукевіч лічыць гэтае патрабаванне памылковым. На яго думку, яно можа пацягнуць абвастрэнне ўнутрыпартыйных спрэчак. У цэлым, на думку Янукевіча, праект рэзалюцыі «не быў падрыхтаваны належным чынам».

Каментуючы БелаПАН пасяджэнне Сойму, Баршчэўскі заявіў, што кіраўніцтва партыі працягне працу над праектам рэзалюцыі. На думку старшыні партыі, дакумент не быў прыняты з-за таго, што ў сённяшнім пасяджэнні не ўдзельнічалі некалькі членаў Сойму, якія знаходзяцца за мяжой.

Наступнае пасяджэнне Сойму Партыі БНФ пройдзе ў чэрвені.

БелаПАН

Каментары31

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic: Claude шантажуе, таму што вы ўсе занадта шмат пішаце пра «злы» ШІ3

У Новай Баравой адкрылі Цэнтральны парк ФОТЫ3

Дарадца Ціханоўскай заклікаў узяць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду25

«Не пазнала сваё дзіця». У Гомелі бяздомныя сабакі пакусалі 11‑гадовую дзяўчынку10

Кампанія Sumsub, задзейнічаная ў апрацоўцы пашпартоў беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, адрэагавала на публікацыю «НН»23

У Гомелі закрываецца мясцовая гандлёвая сетка «Аркада»1

У Слуцкім раёне двое работнікаў свінакомплексу распіхалі па мяхах 18 парасят2

Мужчыну ў Мінску будуць судзіць за «адмаўленне генацыду беларускага народа»21

Работнікі гомельскага прадпрыемства скардзяцца, што з пачатку года ім не плацяць заробкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць