Гэтыя прадпрыемствы сталі пераможцамі конкурсу на навагоднюю цацку. А вам падабаецца?
Пяць сталічных прадпрыемстваў сталі пераможцамі конкурсу на найлепшы эскіз навагодняй цацкі для галоўнай ёлкі краіны, паведамляе гарвыканкам у сваім тэлеграм-канале.
Першае месца ў Мінскага холадакамбіната №2.
Другое месца падзялілі калектывы завода грамадзянскай авіяцыі №407 і электрамеханічнага завода «Агат».
Трэція месцы журы прысудзіла эскізам, прадстаўленым ГУМам і «Беларусбанкам».
Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 107 сталічных арганізацый.
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары