Грамадства

«Усіх нюансаў свайго перакідання за кардон я раскрыць не магу». Баец Кудзін, які адправіў сілавіка ў накаўт, даў першае інтэрв'ю пасля ўцёкаў

Чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксей Кудзін распавёў пра тое, як яго затрымлівалі сілавікі, а таксама пра ўцёкі з Беларусі.

Фота: Настасся Уткіна, rh.by.

«Як толькі я ад'ехаў ад дома метраў 200-300, мне насустрач праехалі тры машыны з уключанымі маячкамі. Я і падумаць не мог, што гэта да мяне. Спакойна з імі размінуўся і накіраваўся ў бок бальніцы. Але метраў за 300 да аддзялення на пешаходным пераходзе мяне падрэзалі і кінулі пад маю машыну святлошумавую гранату. Вакол было шмат мінакоў, ім крычалі, што працуе САХР.

Я паспеў заблакаваць машыну, але шкло пярэдніх дзвярэй было апушчана. Калі два супрацоўнікі падбеглі да дзвярэй кіроўцы, я падняў рукі і паклаў іх на руль. Спытаў, што здарылася, але замест адказу мяне сталі біць кулакамі ў галаву. Адзін з удараў трапіў у скроневую костку з левага боку. Я стаў закрывацца рукамі, казаў, што цяпер спакойна выйду з машыны. Паспрабаваў адчыніць дзверы, але мне не далі гэтага зрабіць і стрэлілі практычна ва ўпор тры разы з траўматычнага пісталета. Непасрэдна ў грудзі. Пасля чаго я ўсё ж здолеў адчыніць дзверы і выйшаў з машыны. Удары дубінкамі не спыняліся.

Калі я лёг на зямлю, адзін з супрацоўнікаў назваў мяне па імені і сказаў, што я «заваліў мянта». І таму ім далі каманду мяне жорстка затрымаць. Я яго адразу пазнаў. З Мішам, як і яшчэ парачкай байцоў САХРа, мы разам трэніраваліся. Хлопцы выдатна ведалі, каго едуць затрымліваць. Таму ім і давялі інфармацыю, што я нібыта кагосьці забіў. Хоць прапаршчык Яндола ўжо праз 40 хвілін пасля маёй аплявухі прыйшоў у сябе. Яго жыццю нічога не пагражала. Але органы вырашылі прынцыпова жорстка пакараць мяне», — сказаў Кудзін.

Таксама ён распавёў аб сваім ад'ездзе з краіны.

«Кампетэнтныя людзі даведаліся і распавялі мне, што паеду я за праўду гадкоў на пяць і буду чакаць амністыі або змены рэжыму. Як толькі справу перадалі ў суд, я зразумеў, што судовая сістэма згніла ў нашай краіне цалкам. Праўды няма. У мяне быў суд па адміністрацыйнай справе. Гэта быў проста цырк. І я проста кпіў з суддзі, якая зачытвала мне, што я нешта спяваў, махаў нацыянальнай сімволікай, крычаў нешта ў адрас улады і гэтак далей. Хоць у крымінальнай справе выразна напісана, што я проста стаяў і глядзеў у бок плошчы. Нават не быў на ёй. Маразм!

Увогуле, стаў рыхтавацца да ад'езду на «зборы». Сказаў жонцы, што хачу на судзе выглядаць добра. Купілі кашулю, добры пінжак. Замовіў дровы і кожны дзень працаваў на ўчастку: калоў дровы, садзіў туі, падстрыгаў газон. Увогуле вёў звычайнае жыццё. Максімальна хутка скончыў даробкі па хаце, якія жонка сама не зможа зрабіць. Казаў ёй, што калі закрыюць, то ненадоўга, але трэба паспець сёе-тое скончыць, каб ёй лягчэй было. Яна хвалявалася і плакала, калі гаворка заходзіла пра суд, але я не мог нічога сказаць пра свае планы. Разумеў, што «супрацоўнікі» могуць насесці, а яна і дзеці могуць прагаварыцца. Думаю, яна мне прабачыць за гэта.

Сам памяркуй, які ў мяне быў выбар? Стаць ахвярай гнілога рэжыму, сядзець у турме і цягнуць на сябе грошы са шматдзетнай сям'і, якая жыве без карміцеля, або з'ехаць за мяжу, аднавіцца фізічна (для прафесійнага байца ў мяне заход найлепшых гадоў кар'еры) і правесці некалькі гучных баёў, пабіцца за тытул у еўрапейскіх прамоўшэнах і дапамагчы сям'і фінансава? Я выбраў другое.

Усіх нюансаў свайго перакідання за кардон я раскрыць не магу, каб не падстаўляць людзей. Але ўсё было зладжана, чыста і прафесійна. Я ім вельмі ўдзячны за гэта. З гэтых самых прычын не магу раскрыць сваё месцазнаходжанне. Але абяцаю, што хутка будуць навіны», — сказаў баец.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»12

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»

Усе навіны →
Усе навіны

«Яўрэй-сіяніст напаў на іранскае дзіця». У твітары істэрыя вакол фэйкаў пра беларуса, які напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце14

У Польшчы тэсціруюць пераход на 4-дзённы працоўны тыдзень. Чаму дзяржаве выгадна, каб людзі працавалі менш2

Беларускія комікі запусцілі ютуб-шоу спатканняў усляпую3

Пад Мінскам па віне п'янага кіроўцы «Мерседэса» загінулі дзве жанчыны і двое дзяцей3

Чалы: Лукашэнка гатовы пераступіць цераз асабістую нянавісць дзеля шанцу раскалоць эміграцыю8

Па дарозе са Швецыі ў Беларусь машына згубіла мінімум 300 тысяч кіламетраў прабегу — цяпер яе прадаюць за $15 тысяч8

Банкрутуе завод кампазітных канструкцый. У яго хацелі ўкласці 220 мільёнаў еўра

Пластычнаму хірургу з Беларусі вынеслі ў Маскве абвінаваўчы прысуд і адпраўляюць у калонію3

У Магілёве падлетак пашкодзіў верталёт, які прывезлі для экспазіцыі Музея Славы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»12

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць