Улада

«Прадстаўнік ЕС зачытаў агітку»: Макей пракаментаваў сустрэчу з пасламі

Архіўнае фота Надзеі Бужан

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей распавёў журналістам аб сустрэчы з пасламі краін Еўрапейскага саюза, што адбылася 9 снежня, піша БелТА.

«Павінен сказаць, што абмеркавана нашмат больш пытанняў, чым гэта пазначана ў заяве, паведамленні прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Мінску, — адзначыў Уладзімір Макей. — Больш за тое, абмеркаванне адбывалася ў зусім іншай танальнасці, чым пра гэта сказана ў гэтым паведамленні.

Мяне крыху здзівіў такі, я б сказаў, ментарскі тон гэтай заявы прадстаўніцтва ЕС».

Міністр падкрэсліў, што заўчаснае выкладанне зместу дыскусіі часцяком наносіць шкоду, магчыма, пазітыўным распачынанням і наогул можа прывесці да адваротнага эфекту.

«Я асабіста звярнуў увагу на тое, што гэта паведамленне з'явілася ў 15.17 па мінскім часе. Хоць дыскусія ў гэты час або абмеркаванне на сустрэчы былі ў самым разгары, калі яно з'явілася. Гэта значыць, нават сярэдзіна сустрэчы не прайшла, а паведамленне ўжо з'явілася», — заўважыў міністр.

«Так, сапраўды прадстаўнік Еўрапейскага саюза зачытаў «агітку» ў выглядзе тых патрабаванняў, якія выкладзеныя ў паведамленні прадстаўніцтва. І дзіўным чынам гэтыя пункты супадаюць з элементамі праграмы эміграваўшых радыкальных апанентаў дзеючай улады. І ўвага паслоў Еўрасаюза была звернута на гэта. Гэта таксама сведчыць, самі разумееце, аб чым».

Пры гэтым Уладзімір Макей выказаў меркаванне, што лепш было б дыпламатам прытрымлівацца адпаведнай нейтральнай пазіцыі па тых ці іншых пытаннях.

«Дзеля бога, хай гэта застаецца на іх сумленні», — сказаў міністр.

Ён таксама дадаў, што еўрапейскія партнёры перанацэльваюць сродкі, прызначаныя на рэалізацыю ў Беларусі праектаў трансгранічнага супрацоўніцтва, на замежныя ваяжы апанентаў улады. 

«Мы звярнулі ўвагу нашых партнёраў на тое, што цяпер трэба спыніць абвінавачванні ў адрас адзін аднаго, а засяродзіцца на пошуку тых сфер і абласцей, у якіх магчымае супрацоўніцтва. Іх маса. Гэта і трансгранічная злачыннасць, нелегальная міграцыя, і пытанні рэгіянальнай бяспекі, і многае, многае іншае», — падкрэсліў Макей.

«Мы даём адэкватны адказ на тыя санкцыі, якія будуць уведзеныя нашымі партнёрамі. Мы звярнулі ўвагу на тое, што, вядома ж, гэтыя санкцыі прывядуць да пэўнага пагаршэння сітуацыі, становішча звычайных людзей у Беларусі», — заявіў міністр.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву12

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам22

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву12

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць