63-гадовую жанчыну з Пружанаў затрымалі 10-ы раз падчас пратэстаў

Белсат
Алена Гнаўк у нядзелю, 20 снежня, прыйшла да ІЧУ Брэста з вядром для смецця, каб падараваць яго ІЧУ. Мясцовыя міліцыянты падарунак не ацанілі і затрымалі спадарыню Алену на 72 гадзіны, паведамляе Белсат.
«У ІЧУ я пабывала ўжо ва ўсіх камерах, і мая «любімая» — шостая, там водзяцца клапы. Прынесла новае вядро для смецця: каб тое, з ІЧУ, памылі б, яно б развалілася ад старасці. Таму я са сваёй невялікай пенсіі купіла вядро і збіраюся яго падарыць», — кажа Алена Гнаўк.
На якой падставе на гэты раз затрымалі спадарыню Алену, невядома. Але за кратамі яна з раніцы нядзелі.
Каментары