
Першы сабака Францыі звярнуўся да людзей з калядным пасланнем. Ён папрасіў іх забраць дадому ўсіх бяздомных жывёл. А потым усё жыццё любіць іх як раўнапраўных членаў сям'і, піша Бі-бі-сі.
«Я ведаю, пра што кажу», — патлумачыў Нэма, які сам быў бяздомным усяго тры гады таму.
Цяпер ён жыве ў Елісейскім палацы ў сям'і французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона. Пакуль гаспадар лечыцца ад кавіда, а сабака запосціў зварот у яго акаўнты ва ўсіх сацсетках.
Нэма паабяцаў французам узмацненне пакарання за жорсткае абыходжанне з жывёламі і 20 млн еўра на паляпшэнне ўмоў у прытулках.
«Кожны год 100 тысяч жывёл выкідваюць на вуліцу, як калісьці мяне. Хутка Каляды — прытуліце іх!» - заклікала з экрана сівабародая чорная пыса.
«Але, заводзячы хатняга гадаванца, не забывайце аб адказнасці. Ваш гадаванец — частка сям'і. Ён любіць вас больш за ўсіх на свеце. І разлічвае на вас».
Выступ Нэма — нешта сярэдняе паміж лабрадорам і грыфонам — управаджаецца брэхам і пісьмовым перакладам на французскую.
Каментары