Усяго патроху2222

«Кастел Свенты Анны»

Глыбоччына вітае турыстаў непісьменнымі шыльдамі.

Карэспандэнты Вестак ужо шмат разоў закраналі праблему вулічных шыльдаў, якія цягам апошніх гадоў усталёўваюцца на Глыбоччыне амаль выключна па-расейску. Гэтым наш раён адрозніваецца нават ад усходняй Беларусі, дзе дагэтуль на дарожных знаках дамінуе мова тытульнай нацыі. Але праблема не толькі ў мове. Асабліва рэжуць вока непісьменныя шыльды. Напрыклад, шыльда «Палявачэ» на чыгуначнай станцыі Палівачы, «ГлубокАе» замест «Глыбокае» (ці хаця б «Глубокое» маглі б напісаць, калі ўжо па-расейску) і інш.

А ў вёсцы Мосар, самай вялікай нашай турыстычнай атракцыі, паставілі шыльду, на якой грамацеі напісалі наступны перл — «Кастел Свенты Анны». Пытанне для лінгвістаў, на якой мове гэты надпіс?

Спецыяльна для нашых шыльда-мэйкераў, вось варыянты напісання гэтай фразы на трох мовах, якія яны, так бы мовіць, тут сумясцілі:

Па-беларуску: «Касцёл Святой Ганны»

Па-расейску: «Костёл Святой Анны»

Па-польску: «Kościół Świętej Anny».

Андрусь Храпавіцкі, Westki.info

Каментары22

Цяпер чытаюць

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях13

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў3

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў4

Мінчук напаў у вагоне метро на хлопца, які прасіў пакінуць яго дзяўчыну ў спакоі8

Каля Палаца спорту ў Мінску працуе кінатэатр пад адкрытым небам1

На трасе пад Смалявічамі быў заўважаны вельмі выхаваны лось ВІДЭА1

Электроніка без батарэек? Навукоўцы зрабілі крок да прылад, якія будуць атрымліваць энергію з паветра2

Нічыя Нідэрландаў, перамога Кот д'Івуара і буйная перамога Швецыі1

«Караблі ўсяго свету, запускайце свае рухавікі. Няхай нафта цячэ!». Трамп заявіў, што ЗША і Іран заключылі ўгоду12

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях13

У Белай-Падляскай сярод белага дня забілі расійскага карыкатурыста. Ён браў удзел у беларускіх акцыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць