ДАІ Мінскай вобласці з 15 чэрвеня арганізавала прафілактычныя рэйды для папярэджання парушэнняў з боку кіроўцаў маршрутак.

Прафілактычнае мерапрыемства будзе праводзіцца чатыры дні — да 18‑га чысла. У зоне асаблівай увагі інспектараў — выяўленне няспраўных мікрааўтобусаў на маршрутах, парушэнняў правілаў манеўравання і абгону, выпадкаў праезду на чырвоны сігнал святлафора.
Акрамя таго, падчас рэйдаў будуць правяраць, ці не перавышаюць кіроўцы дапушчальную хуткасць.
Таксама інспектары будуць сачыць за тым, каб усе пасажыры былі прышпілены рамянямі бяспекі, а салон не быў перапоўнены звыш колькасці пасадачных месцаў.
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці просіць жыхароў і гасцей рэгіёна не заставацца абыякавымі і паведамляць па нумары 102 пра грубыя парушэнні ПДР або правілаў перавозкі.
-
«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі
-
У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць
-
«Так званая постпенітэнцыярная адаптацыя». Дэпартаваны палітвязень Кірыла Пазняк апублікаваў сваё ФОТА з дочкамі
Каментары