У Мінску невядомыя паведамілі аб мініраванні метро, вакзала і гандлёвых цэнтраў
Сталічная міліцыя правярае паведамленне аб мініраванні некалькіх аб'ектаў у Мінску. Як паведамляе прэс-служба ведамства, ананімны ліст прыйшоў на электронную пошту БЧ, паведамляе міліцыя.

— Днём 30 студзеня на электронную пошту Беларускай чыгункі паступіла ананімнае электроннае паведамленне аб мінаванні метрапалітэна, чыгуначнага вакзала, самалёта, што ляціць рэйсам «Мінск-Стакгольм», і ГЦ «Дана Мол», «Галілеа», — гаворыцца ў паведамленні.
На месцы выбылі супрацоўнікі міліцыі і іншыя экстранныя службы. Прымаюцца неабходныя меры бяспекі. Працуюць сапёрна-піратэхнічныя групы.
Цяпер чытаюць
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары