Культура

Фільм «Белы тыгр» — адзін з лідараў на Нэтфліксе. Ці адэкватна ён паказвае Індыю?

Стужка рэжысёра Раміна Бахрані паказвае спод індыйскага грамадства.

Фільм знялі па матывах аднайменнага рамана індыйскага пісьменніка Аравінда Адыгі, які атрымаў Букераўскую прэмію 2008 года.

Фільм з удзелам балівудскіх актораў Адарша Гурава, Прыянкі Чопра і Раджкумара Рао распавядае гісторыю маленькага хлопчыка Балрама, які быў вымушаны кінуць школу пасля смерці бацькі. Ён бярэцца за любую працу, каб дапамагчы сваёй сям’і.

Балрама назаўсёды запомніў, як настаўнік аднойчы назваў яго «белым тыграм», што значыць «асаблівы чалавек». Галоўная мэта Балрама — вырвацца з ніжэйшай касты і стаць вялікім чалавекам.

Аднойчы яму ўдаецца знайсці працу кіроўцам. Пасля гэтага Балрама забівае свайго працадаўцу, а сам пачынае жыццё пад новым імем.

Многія індыйскія кінакрытыкі абвінавацілі прадзюсераў фільма ў стварэнні чарговай кінакарціны, стэрэатыпна прасякнутай кадрамі бедных і прыгнечаных жыхароў Індыі, піша выданне DW. У той жа час індыйская сцэнарыстка Ану Сінгх Чоўдхары, якая нарадзілася ў паўночнай Індыі, дзе адбываецца дзеянне фільма, сцвярджае, што жыццё ніжэйшых каст у Індыі вельмі дакладна паказана ў фільме. «Гэта люстэрка для індыйцаў вышэйшай касты, якія прагнуць улады, вядуць пэўны лад жыцця і не задумваюцца, як гэта ўплывае на людзей, што прыслужваюць ім», — лічыць яна.

Фільм «Белы тыгр» жыве кантрастамі. Напрыклад, паказваецца, у якім раскошным шматпакаёвым доме жывуць працадаўцы Балрама, а самому Балраму і іншым кіроўцам вылучаюць месца ў падвале. «Фільм выяўляе класава-каставы раскол, які індыйцы бачаць штодня, але заплюшчваюць на гэта вочы», — лічыць Ану Сінгх Чоўдхары.

Але ці ёсць сэнс параўноўваць мастацкі твор з рэальнасцю? «Я ненавіджу ідэю пра тое, што фільмы адлюстроўваюць рэальнасць, бо фільмы — гэта штучныя канструкцыі. Гэта пастановачная рэальнасць», — сцвярджае індыйскі кінакрытык Бхарадвадж Ранган.

Малаверагодна, што ў Індыі фільм будзе мець такую ж папулярнасць, як і ва ўсім свеце, бо Нэтфлікс — адна з самых дарагіх платформ у Індыі, якая ў індыйскім грамадстве з’яўляецца прывілегіяй, што далёка не кожны можа сабе дазволіць.

Ану Сінгх Чоўдхары кажа: «Гэта фільм, які прымусіць вас адчуваць сябе няёмка, задумвацца і задавацца пытаннямі, але гэта не тое, што цікавіць індыйскую аўдыторыю. Гэта не той фільм, які будуць глядзець жыхары Індыі, бо яны самі пра гэта ўсё ведаюць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе13

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды30

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць