Грамадства

МЗС Беларусі аб спрэчцы паміж пасольствам Расіі і Гістарычным музеем: Не трэба з гэтага рабіць драму

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз пракаментаваў «Нашай Ніве» спрэчку паміж пасольствам Расіі ў Беларусі і Нацыянальным гістарычным музеем пра Тадэвуша Касцюшку.

«Лічу, што не трэба з гэтага рабіць драму. Беларусь, беларускі народ для сябе сваіх герояў, у тым ліку гістарычных, вызначыў. І зрабіў гэта карэктна, не ўмешваючыся ў справы іншых і не залазячы на чужую тэрыторыю. Гэта галоўнае. У нас няма комплексаў з гэтай нагоды, і нашай краіне не патрэбнае прызнанне або адабрэнне ад каго б там ні было гэтага факта, акрамя саміх беларусаў. З гэтага трэба і зыходзіць.

Мы суверэнная дзяржава. І няма ніякага сэнсу займацца навешваннем палітычных ярлыкоў, тым больш неадназначных. Гэта меншае, што нам трэба ў год народнага адзінства.

Мы не збіраемся перапісваць гісторыю. Больш за тое, мы сумесна з Расійскай Федэрацыяй гэтаму супрацьстаім. І кіраўніцтва МЗС Расіі неаднаразова гэта падкрэслівала, гэта наш агульны падыход.

Таму Нацыянальны гістарычны музей выказаў нармальную і адназначную пазіцыю. Яна можа падабацца ці не падабацца, але яна ў нас такая. І спрэчка пра гэта павінна весціся ў рамках экспертнай і канструктыўнай дыскусіі».

Нагадаем, што супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага музея напісалі на сваёй старонцы ў інстаграме, што 275 гадоў таму, 4 лютага, нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка.

Пасольства Расіі сцвярджае ў сваім каментары, што «назваць Касцюшку «беларускім нацыянальным героем» = распісацца ў сваім гістарычным невуцтве».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць